Шумилинская демография за июль 2013 года

Край шумілінскі

Віншуем!
У ліпені нарадзіліся:

Ананьева Соф’я (Башні);
Волкаў Кірыл (Шуміліна);
Дубініна Анастасія (Шуміліна);
Завадскі Данііл (Шуміліна);
Завадскі Яраслаў (Шуміліна);
Кавалёў Вадзім (Обаль);
Калеснікава Марыя (Слабада);
Клюеў Іван (Шуміліна);
Князеў Андрэй (Амбросавічы);
Маркіянаў Цімафей (Амбросавічы);
Неўмяржыцкая Карына (Слабада);
Салахаў Рэнат (Мікіціха);
Сільчанка Дар’я (Шуміліна);
Сталяроў Харытон (Шуміліна);
Цітова Ксенія (Обаль);
Чэрэнева Паліна (Сіроціна);
Яленскі Глеб (Обаль);
Яроменак Кірыл (Обаль);
Ярыга Дзмітрый (Обаль).
У ліпені на тэрыторыі раёна нара-дзіліся 19 немаўлят. На 8 нованароджаных пабагацела Шуміліна, на 5 – Обальскі сельсавет. Трое дзетак нарадзіліся на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета, двое – у Дабейскім, па адным дзіцяці – на тэрыторыі Лаўжанскага і Светласельскага сельсаветаў. У Каўлякоўскім, Мішневіцкім, Мікалаёўскім сельсаветах нованароджаных у ліпені не зарэгістравана.
Шлюбы
У ліпені на Шуміліншчыне было зарэгістравана 19 шлюбаў. 15 пар аформілі афіцыйна свае адносіны ў ЗАГСе, 3 шлюбы рэгістраваліся ў Обальскім сельвыканкаме, адзін – у Лаўжанскім сельвыканкаме.
10 пар аформілі шлюбы ва ўрачыстай абстаноўцы, з іх 4 – па індывідуальнаму сцэнарыю.
Што тычыцца ўзросту маладых. Самай маладой нявесце не споўнілася і 18 год, самаму пажылому жаніху – 60, старэйшай нявесце – 60. Прычым, 60-гадовы жаніх браў у жонкі маладзейшую кабету, і 60-гадовая нявеста пайшла замуж за маладзейшага. Сярэдні ўзрост жаніхоў, якія ўступілі ў шлюб у ліпені, – 33 гады,  сярэдні ўзрост нявест – 30.
Разводы
У ліпені суд Шумілінскага раёна разгледзеў  адну справу аб скасаванні шлюбу. У  разведзенай сям’і  ёсць непаўналетнія дзеці. Іск аб скасаванні шлюбу падала жанчына.  Яшчэ 12 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне. Адна сямейная пара была разведзена ў ЗАГСе.
Страты
У ліпені пайшлі з жыцця 22 жыхары раёна, у тым ліку 5  з іх – працаздольнага ўзросту.  Ад старасці памерлі 8 чалавек, ад захворванняў сістэмы кровазвароту – 2 чалавекі, ад анкалогіі – 4, ад знешніх прычын смерці – 3. У ліпені  зарэгістраваны два суіцыды.
У мінулым месяцы на тэрыторыі раёна адбыўся адзін пажар, урон ад якога складае 30 мільёнаў рублёў. Прыкладна ж на такую суму супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі гаспадарчых пабудоў.
У ліпені зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне. Адзін чалавек з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *