В Шумилино прошла внеочередная сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Удакладненне бюджэту
19 жніўня адбылася нечарговая 35 сесія раённага Савета дэпутатаў.
Старшыня райсавета І. М. Новікава пазнаёміла прысутных з парадкам дня. На абмеркаванне было вынесена адно пытанне: “Аб унясенні змяненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 22.12.2012 года № 153 “Аб раённым бюджэце на 2013 год”.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка далажыла, што ў бюджэт раёна паступіла дадаткова 259 мільёнаў рублёў ад прыватызацыі жылых памяшканняў.
Дэпутаты прагаласавалі за тое, каб гэтыя грошы былі накіраваныя УП ЖКГ – на развіццё інжынерных сетак да новабудоўляў па вуліцы 40 год Кастрычніка, а таксама разгледзелі іншыя карэкціроўкі раённага бюджэту.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *