23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны дзяржаўнай статыстыкі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!
Развіццё любой дзяржавы, функцыянаванне ў ёй органаў улады і кіравання непарыўна звязана з наяўнасцю і станам аб’ектыўных даных афіцыйнай статыстыкі.
Ваша штодзённая, добрасумленная праца, высокая адказнасць за даручаную справу ўмацоўваюць пазіцыі і аўтарытэт органаў статыстыкі сярод насельніцтва і юрыдычных асоб.
Няхай гэты святочны дзень натхніць на дасягненне новых працоўных поспехаў і эфектыўных вынікаў работы, дабавіць сілы для выканання пастаўленых задач у інтарэсах павышэння ўзроўню і якасці жыцця нашых людзей.
Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *