Если вы обратились в налоговую инспекцию

Общество Официально

Адмовіць не маюць права
У дзейнасці суб’ектаў гаспадарання пастаянна ўзнікаюць праблемныя сітуацыі, звязаныя з прымяненнем падатковага заканадаўства. Падатковы кодэкс дае кожнаму падаткаплацельшчыку права атрымаць пісьмовае тлумачэнне падатковых органаў па прымяненню падатковага заканадаўства. У сваю чаргу, падатковыя органы (і іх службовыя асобы) абавязаны даваць такія тлумачэнні плацельшчыкам (іншым абавязаным асобам) па дадзеных пытаннях.
Для таго, каб вызначыць кола пытанняў, за тлумачэннем якіх можна звяртацца ў падатковыя органы, неабходна ведаць, што адносіцца да падатковага заканадаўства. Гэта Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь і прынятыя згодна з ім законы, дэкрэты, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, рашэнні мясцовых органаў кіравання і самакіравання, якія тычацца падаткаабкладання. Звярнуцца за тлумачэннем падатковага заканадаўства суб’ект гаспадарання мае права ў пісьмовай і вуснай формах.
Зварот можа быць накіраваны па пошце (з паведамленнем аб уручэнні) або дастаўлены нарачным.
У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне (далей – інспекцыя МПЗ) зацверджаны графік прыёму кіраўніком і ўпаўнаважанымі абавязанымі асобамі інспекцыі МПЗ грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання. Інфармацыя аб днях і часе прыёму змешчана на інфармацыйным стэндзе інспекцыі МПЗ, які знаходзіцца ў фае будынка інспекцыі. На такі прыём трэба прыходзіць з дакументамі, што пацвярджаюць асобу. Можна таксама ўзяць з сабой пісьмовы зварот аб пытаннях, адказы на якія неабходна атрымаць. Калі праблема не будзе вырашана на асабістым прыёме, заўсёды можна пакінуць у інспекцыі МПЗ пісьмовы зварот.
Плацельшчыкі падаткаў маюць права атрымаць ад службовых асоб інспекцыі МПЗ бясплатную інфармацыю аб дзейнічаючых падатках, зборах (пошлінах), актах падатковага заканадаўства, а таксама аб правах і абавязках плацельшчыкаў, падатковых органаў і іх службовых асобах. За гэтай інфармацыяй яны могуць звярнуцца не толькі да кіраўніцтва інспекцыі МПЗ, але і ў адзін з аддзелаў інспекцыі МПЗ, у функцыі якіх уваходзіць прадстаўленне такой інфармацыі. Зразумела, у гэтым выпадку на вусны зварот адказ будзе дадзены ў вуснай форме.
Адмовіць у асабістым прыёме па пытаннях падатковага заканадаўства службовыя асобы падатковага органа не маюць права. Звароты арганізацый і фізічных асоб разглядаюцца падатковымі органамі без утрымання платы.
В. ШЧАМЯЛЁЎ, галоўны юрысконсульт інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь
Надрукавана ў №58 ад 02.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *