Как заставить работать обязанных лиц

Закон Общество

Зноў не выйшлі на работу
У РАУС практычна кожную раніцу тэлефануюць з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна і паведамляюць, што абавязаныя асобы не выйшлі на работу. Міліцыянеры выязджаюць да абавязаных дадому, шукаюць іх, дастаўляюць на работу.
Так было і на мінулым тыдні. Разам з супрацоўнікамі РАУС карэспандэнт раённай газеты паехала па месцы жыхарства абавязанай асобы з Шуміліна. На дзвярах дома вісеў замок. Спыталіся ў суседзяў, дзе можа быць жанчына. “Ды, напэўна, п’е гарэлку ў якой-небудзь кампаніі”, – махнулі яны рукой. Міліцыянеры вярнуліся ў аддзел, як кажуць, ні з чым. Але ў гэты ж дзень абавязаную знайшлі. Нецвярозая, яна трапіла на вочы міліцыянераў на вуліцы Ленінскай, непадалёк ад цэнтральнага ўніверсама. Алкатэстар паказаў 1,2 праміле. Жанчына не магла растлумачыць, дзе і з кім піла. Ёй было вынесена афіцыйнае папярэджанне: калі яшчэ (у трэці раз) будзе затрымана нецвярозай, ёй пагражае прымусовае  лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. А пакуль жанчына вярнулася на ранейшае месца работы – на “Вежу”, куды ёй дапамаглі працаўладкавацца як абавязанай асобе.
“На жаль, з 70 абавязаных асоб (дарэчы, 47 з іх – жанчыны), што працуюць на тэрыторыі нашага раёна, практычна няма такіх, хто сумленна працуе і не п’е гарэлку, – кажа  спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх А. Я. Фацьянава. – Кожны дзень міліцыянеры едуць шукаць тых абавязаных, хто не выйшаў на работу. І гэта сапраўдны галаўны боль для супрацоўнікаў РАУС. У большасці выпадкаў абавязаных так і не знаходзім, бо яны хаваюцца ў знаёмых ці родзічаў. Думаюць, робяць лепш для сябе. А на самой справе наадварот: калі на працягу трох месяцаў у чалавека дзесяць ці больш прагулаў, то яго прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. У такім разе яму пагражаюць выпраўленчыя работы да двух гадоў або абмежаванне волі да трох гадоў”.
Вось і абавязаная асоба з райцэнтра збегла з месца работы і хавалася ў адной з вёсак раёна. Праз некалькі дзён жанчыну знайшлі. Супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу, бо прагулаў (жанчына працавала на “Шумілінскім льнозаводзе”) было вельмі многа.
Пасля вяртання з ЛПП абавязаныя павінны з’явіцца ў міліцыю на рэгістрацыю, а потым працаўладкавацца. У РАУС такія людзі звычайна прыходзяць, а вось працаваць хочуць далёка не ўсе. Напрыклад, адна з жанчын нядаўна прыехала з лячэбна-працоўнага прафілакторыя, паабяцала ўладкавацца на работу, нават медкамісію прайшла. Але праз некалькі дзён жанчыну затрымалі п’янай на вуліцах райцэнтра. Арыштавалі на суткі. Потым дапамагалі жанчыне знайсці работу. Калі ж яна не скарыстае гэты шанс, наступны этап жыцця можа пачацца за кратамі.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



2 комментария по теме “Как заставить работать обязанных лиц

  1. Тыя, каму трэба, артыкул не прачытаюць,яны наогул нічога не чытаюць, акрамя наклеек на бутэльках. Халасты стрэл? Думаю, чым вазіцца з дэгенератамі, лепш наогул спыніць гэтую смехапанараму. Няўжо ніхто не ведае, якія з іх, п’янтосаў, работнікі? А на заводы іх піхаюць, цягнуць заводы ў балота (хаця ўжо даўно ў балоце даўгоў. І ўсе пакорна маўчаць. Баяцца баці? Што гэта, як не наша дзікунская ментальнасць? Усё горшае, што ўзялі ад СССР, гэта мы, беларусы.

  2. Ну не правда. И хорошего много взяли. А что с алкашами много возятся так это правда. Им внимание столько что любой позавидует. Может и нам бы простым людям (не алкашам) вызывать машину из РОВД чтобы на работу подвезли. А то с Горы холодно идти. И детям нашим путевки в лагеря не на одну смену,а на все.И так далее. Может не либеральничать с ними а жесткое отношение применить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *