День инвалидов показал, что люди с ограниченными возможностями могут дать форы и здоровым

Общество

Тут кожны дапаўняе адзін аднаго
Усе ведаюць, што мерапрыемства, якое праводзіцца з нагоды Дня інвалідаў, заўжды праходзіць як сапраўднае свята. Таму яго стараюцца не прапускаць не толькі члены раённай арганізацыі, але і ўсе, хто любіць весела і душэўна правесці час. Да слова, у гэты раз 3 снежня на свята “Няхай жыццё будзе цудоўным” прыехалі і сябры з Гарадка. Было ўсё: віншаванні, песні, вершы, пачастункі, падарункі, шмат цёплых слоў, сардэчных сустрэч і ўсмешак.
Нягледзячы на тое, што члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў на чале са старшынёй Л. М. Нагібавай актыўна ўдзельнічаюць літаральна ва ўсіх раённых і абласных мерапрыемствах, менавіта да гэтага, адчуваецца, рыхтуюцца з асаблівым трапятаннем. Яны тут ва ўсім гаспадары: самі спяваюць, самі частуюць гасцей, самі здымаюць відэа для архіва, самі робяць выставы. А яшчэ ў іх шмат сяброў, якія гатовы дапамагаць. Бібліятэка – падборкай кніг пра тое, як жыць доўга і шчасліва; музей – выставай палотнаў славутага віцебскага мастака Яна Ушала; Дом рамёстваў – самымі рознымі самаробнымі цудамі; работнікі культуры – шчырымі песнямі. Нездарма, адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, вопыт работы нашай раённай арганізацыі БелТІ пераймаецца па ўсёй рэспубліцы. Ён заўважыў, што на Шуміліншчыне жыве 977 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, і раённыя ўлады робяць усё магчымае для таго, каб жыццё іх было максімальна поўным і камфортным.
“Калі чалавек абмежаваны ў нечым фізічна, гэта не так страшна, чым калі ён пачынае забіваць у сабе вобраз Бога, свой творчы пачатак, – звярнуўся са словамі падтрымкі і віншаванняў да герояў свята праваслаўны святар айцец Вадзім, пастаянны госць такіх мерапрыемстваў. – Вы ўсе настолькі дапаўняеце адзін аднаго, што ўяўляеце такі жыццяздольны, жыццярадасны арганізм, што людзі, якія маюць і больш магчымасцяў, могуць браць з вас прыклад”.  Дарэчы, у арганізацыі сапраўды шмат членаў, што не маюць інваліднасці, але актыўна падтрымліваюць усе добрыя справы і ідэі. І ў гэты дзень Любоў Мікалаеўна, як і заўжды, шчыра дзякавала ўсім памочнікам з вялікай сцэны. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая, гадамі і справамі правераны сябра арганізацыі, адзначыла самых актыўных і нястомных яе членаў.
Думаецца, што свята ўсіх натхніла, падказала новыя ідэі, дало сілы ўвасобіць іх у жыццё. Напрыклад, больш актыўна ўдзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах. Любоў Мікалаеўна запэўніла, што магчымасці для гэтага ёсць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



2 комментария по теме “День инвалидов показал, что люди с ограниченными возможностями могут дать форы и здоровым

  1. Хорошее фото. Только насколько я знаю, автор работ из бисера Сафончик Лариса Петровна в Дому ремесел не относится, поэтому могли бы за такой труд и упомянуть в статье ее имя.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *