Профсоюзный приём: вопросы дисциплинарной ответственности

Новости Общество

Ісці на кампраміс і згуртоўваць калектыў

 На мінулым тыдні ў будынку КУСГП “Сіроцінскі” раённае аб’яднанне прафсаюзаў правяло прафсаюзны прыём. У ім бралі ўдзел прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Кузьміна, пракурор Шумілінскага раёна Іван Волчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Жыхароў аг. Слабада цікавілі пытанні дысцыплінарнай адказнасці, у якім выпадку можна прыцягнуць работнікаў да выканання дадатковых абавязкаў і ці існуюць дзеля гэтага матэрыяльныя ці іншыя стымуляванні.

Святлана Кузьміна патлумачыла, што  ў арт. 20 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прапісана: “наймальнік не мае права патрабаваць ад работнікаў выканання работы, якая не абумоўлена працоўным дагаворам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі”. Але ж на вытворчасці, асабліва ў сельскай гаспадарцы, могуць быць і непрадбачаныя сітуацыі. Аднаму кіраўніку не пад сілу пракантраляваць, скажам, усе жывёлагадоўчыя аб’екты сельгаспрадпрыемства. Таму калі будзе дапамагаць яго надзейная каманда – гэта здорава. Такім чынам можна навесці і працоўную дысцыпліну, і палепшыць вытворчасць. Але калі, да прыкладу, нехта са спецыялістаў вечарамі дзяжурыць на фермах, то кіраўнік павінен або ўстанавіць дадатковую аплату, або даваць адгулы, адзначыў пракурор раёна Іван Волчык і прафсаюзныя лідары. Работа ў сельскай гаспадарцы вельмі нялёгкая, і трэба ўмець ісці на кампраміс адзін другому, згуртоўваючы калектыў.

Што тычыцца мераў дысцыплінарнага спагнання  (заўваг, вымоў, пазбаўлення стымулюючых выплат і г. д), то яны могуць прымяняцца толькі на неналежнае выкананне непасрэдных абавязкаў работніка. Вытворча-тэхналагічная дысцыпліна – гэта захаванне ўстаноўленых тэхналагічных рэгламентаў і нарматываў пры вытворчасці прадукцыі, патрабаванняў вытворчага працэсу, а таксама патрабаванняў па рацыянальным выкарыстанні сыравіны, матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў, патлумачыла Святлана Кузьміна, абапіраючыся на арт. 193. Працоўнага кодэкса.

У гэты ж дзень была праведзена прававая асвета на тэму “Асаблівасці рэгулявання працы жанчын і работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі”.

Ларыса ЗАЙЦАВА.     ФПБ эмблема



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *