Книга шумилинского краеведа Антона Параскевина названа лучшим произведением 2012 года

Актуалии Край шумілінскі Мир увлечений

В. В. Улютенко (Антон Параскевин)

Дыплом за лепшы твор

Антон Параскевін (а менавіта пад такім псеўданімам друкуе свае работы наш вядомы краязнаўца Віктар Васільевіч Улюценка) атрымаў дыплом лаўрэата рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы. Яго кніга “У краю каменных волатаў” названа лепшым творам 2012 года ў галіне краязнаўства.
Шаноўную ўзнагароду Віктар Улюценка атрымаў падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў Быхаве, куды ён быў запрошаны разам з дэлегацый віцебскіх пісьменнікаў.
Рэдакцыя нашай газеты шчыра павіншавала свайго даўняга няштатнага карэспандэнта з заслужанай перамогай, але ён, як заўсёды, сціпла адмахнуўся, маўляў, навошта ўхвальныя словы. “Не сябе я хачу славіць, а сваю маленькую радзіму, сваю Шуміліншчыну, – прызнаўся нам пісьменнік, – каб не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі людзі ведалі пра Шуміліна”.
А што датычыць тэмы валуноў, яна не выпадковая ў творчасці пісьменніка. Краязнаўца лічыць, што валуны цесна звязаны з унутраным светам чалавека, з усім яго жыццём. З каменя чалавек будаваў дом, узводзіў храм, высцілаў дарогу. І крыж на апошнім прытулку чалавека таксама быў каменны. Уважліваму назіральніку валуны могуць многае расказаць пра мінулыя часы і мінулыя падзеі. Галоўнае, каб мы хацелі пачуць і ўбачыць.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *