Подвели результаты подворного обхода в Николаевском сельсовете

Актуалии Президент

Старшыня райвыканкама У. П. Куранны са старшынёй Мікалаёўскага сельвыканкама У. А. Сядлоўскім.

Не падрыхтаваліся…
Нататкі з Дня работы насельніцтва ў Мікалаёўскім сельсавеце

Настрой сапсаваўся, калі пад’ехалі да вёскі Мішкавічы. Злева па ходу аўтобуса  вясковы краявід адкрывалі некалькі дамоў, вакол якіх ні паркану, ні градкі. Хто тут жыве і чаму такое запусценне? Упэўнены: дом, які даўся чалавеку бясплатна, зваліўся яму, як з неба – усё ж часовае жыллё. Як той інтэрнат. Да свайго, выпеставанага сваімі рукамі,  зусім іншае  стаўленне.
Такую танальнасць пацвердзіла гаворка актыву раёна на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным. У гэты дзень ён вёў прыём. Настрой ва Уладзіміра Пятровіча быў, скажам прама, невясёлы. І было ад чаго: па дарозе на Мішкавічы кіраўнік раёна згледзеў столькі хібаў і беспарадку, што не гаварыць пра гэта не мог. Узбочыны не абкошаны, дарога, як пральная дошка, лён у рулонах з поля не прыбіраецца, салома валяецца абы-дзе…“Да  прыёму актыву раёна ў Мікалаёўскім сельсавеце не падрыхтаваліся”, – такія сумныя высновы робіць У. П. Куранны і рашае, прадоўжыць нараду ці ўсё ж адкласці яе на тыдзень. Вырашае ўсё ж прадоўжыць, хаця з агаворкай вярнуцца да тэмы   праз тыдзень.
Сярод надзённых праблем перад У. П. Куранным на прыёме ў Мішкавічах паставілі дзве найбольш глабальныя: жоўтая пітная вада і просьба “абуць” у асфальт дарогу, якая вядзе ў Мішкавічы. Адказ кіраўніцтва УП ЖКГ: вада адпавядае спажывецкім якасцям. А што жоўтая? Можа, у ёй шмат жалеза або вінавата застаялая ў трубах вада. Разглядаючы другое пытанне, Уладзімір Пятровіч засяродзіў увагу прысутных на адной лічбе: заасфальтаваць кіламетр  дарогі каштуе сёння   адзін мільярд рублёў.  Аднак тупіковых сітуацый няма…
Едзем у Мішкавіцкую школу. Сёння ў яе статус базавай. Першы год. Перавялі ў прасторныя класы школы дзетак з дзіцячага садка. Дырэктар установы  Н. М. Казлоўская  вядзе шаноўную “публіку” за будынак школы. Стаім перад разбураным ганкам. Трэба зрабіць неадкладна. На чарзе – цяпліца, ад якой засталіся рассыпаныя сценкі і рэбры жалезнага даху. Цяпліцы 28 гадоў, хаця яе рана спісваць: не падышла стопрацэнтная амартызацыя. Аднак такой яе панылай помніць старшыня райвыканкама ўжо два гады. Трэба рамантаваць або набываць новую. Дарэчы, у тым, што з брускамі для цяпліцы  праблем у школе не павінна быць, пераканаліся, мінаючы высокія штабелі з пілаабрэзкамі…
Заходзім у пакоі, дзе самыя маленькія. Ім адвялі пакоі з вялікімі вокнамі. “Зімой будзе холадна”, – сцвярджаюць у групах. Трэба мяняць  7 акон на ПВХ і пажадана перад прыходам халадоў. Спадзяванні на падшэфную гаспадарку, СФГ “Раднік”. Яго кіраўнікі – частыя госці ў школе. Дапамагаюць, няма чаго казаць…
Прыстойна выглядаюць у школе спартыўная зала, вучэбныя кабінеты. А вучняў мала: крыху больш за сорак, не лічачы дашкалят. “З базавай школы “зваліцца” нельга, – разважае  кіраўнік СФГ “Раднік” Ю. В. Сямёнаў. – Звалімся – канец нашай гаспадарцы”. Думка бясспрэчная, і на перспектыву  так яно і будзе. На бліжэйшую і акрэсленую перспектыву.
Едзем у Кардон. Зварочваем на ферму, дзе павінны весціся работы па будаўніцтву малочнай залы. Работы не вядуцца, і гэта становіцца прадметам жорсткай крытыкі в. а. дырэктара КУСГП “Ульскі” В. У. Лабейка. Валянціна Уладзіміраўна спасылаецца на тое, што няма будаўнічай брыгады, была адна, але ад яе карысці не было ні на грош. Да 1 кастрычніка трэба аб’ект здаць, а клопатаў яшчэ па самую макаўку. Вырашылі падключыць будаўнікоў з ПМК-70. Тут лішні раз пацвердзілі, што не гатовы ў Мікалаёўскім сельсавеце (старшыня У. А. Сядлоўскі)  да мерапрыемства: не прыбранымі аказаліся ля фермы кучы раскінутай саломы (прама пры ўездзе на аб’ект), не спарадкаваны гной, не гатова да зімы печка ў пакоі адпачынку.
Праблема з работай комплекснага прыёмнага пункта ў Кардоне. Дзверы прыгожага з выгляду будынка модуля былі  зачынены. КПП не працуе і калі запрацуе, не сказаў канкрэтна в. а. дырэктара КУП БАН Д. С. Баграцоў.
Заключная частка нарады ў рамках Дня работы з насельніцтвам у Мікалаёўскім сельсавеце, якую вёў У. П. Куранны, прайшла ў зале Кардонскага СК. Пасля разгляду пытанняў, якія ўзніклі падчас абходу вёсак сельсавета, галоўным было – ці вырашаны яны, а калі не, то чаму. Гаворка ішла пра шкодных баброў і брудную ваду ў вёсцы Ілава, пра тое, што ў аўталаўцы па-ранейшаму няма цэннікаў (гаварылі ў вёсцы Дубрава), пра перапады ў напружанні (а вінавата лінія электраперадач, якая ўрасла высокімі дрэвамі і хмызам, і каб рашыць праблему, патрэбна вышка). У вёсцы Надзежына зрабілі   несанкцыянаваную звалку бытавога смецця. Кіраўніцтва УП ЖКГ прапанавала жыхарам вёскі (а пражыве тут 14 чалавек) падпісаць дамовы на аплату за вываз смецця. Не згадзіліся. Зараз давядзецца падключыць інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з тым, каб пераканаць людзей: за ўсё трэба плаціць. Тым больш, што аплата гэта зусім мізэрная. Вялася таксама гаворка пра варварскія адносіны да камунальнага жылля, пра знос старых, струхлелых пабудоў, пра іншае, не менш  набалелае і надзённае.
Пад заслону Дня работы з насель-ніцтвам разгледжаны злабадзённыя пытанні, якія не рашаюцца ў іншых сельсаветах раёна, нягледзячы на тое, што тэрміны рашэння іх  мінулі.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *