На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Стаіць лагоднае надвор’е. А спраў шмат
На мінулым тыдні ў раёне працавала камісія Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая разглядала ход выканання Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобрана-дзейных сем’ях». Менавіта з вывадаў, зробленых камісіяй, і пачаў размову на рабочай планёрцы ўчора старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Другое пытанне – ваенныя вучэнні «Захад–2013», да якіх павінны падрыхтавацца цывільныя, прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Нельга дапусціць, каб не ахоўваліся водазаборы, чыгунка, хлебазавод і іншыя важныя аб’екты.
Вялася гаворка на нарадзе пра ліўневую каналізацыю. У. П. Куранны крытыкаваў кіраўніцтва УП ЖКГ за тое, што не аб’яўлены тэндар.
У полі зроку кіраўніка раёна таксама ход выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна  за 9 месяцаў года, работа на палях.
З інфармацыямі вы-ступілі начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі і начальнік РАНС І. А. Крукаў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *