На работу в милицию приглашают участковых и водителей

Молодёжь Новости Общество

ЧАКАЮЦЬ УЧАСТКОВЫХ І ВАДЗІЦЕЛЯЎ
Без прафесіі міліцыянера грамадства абысціся не можа. Менавіта супрацоўнік органаў унутраных спраў абараняе жыццё, здароўе, правы і законныя інтарэсы грамадзян і дзяржавы. А для таго, каб гэта дапамога была  своечасовай і кваліфікаванай, у міліцыі павінны служыць прафесіяналы.
На сённяшні дзень у РАУС  патрэбны ўчастковыя інспектары міліцыі, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, міліцыянер-вадзіцель.
На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 25 гадоў. На афіцэрскія пасады мы чакаем маладых людзей з любой вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыяй. На пасаду малодшага саставу (міліцыянеры-вадзіцелі, міліцыянеры-дзяжурныя  ізалятара часовага ўтрымання, малодшыя ўчастковыя інспектары міліцыі) могуць быць прыняты асобы, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю.
У сувязі з высокай сацыяльнай значнасцю міліцэйскай службы  яе супрацоўнікам дзяржава прадастаўляе шэраг сацыяльных льгот і гарантый: стабільная заработная плата, водпуск працягласцю ад 30 да 45 каляндарных дзён з прадастаўленнем часу для праезду  да месца правядзення водпуску і назад, абавязковае дзяржаўнае страхаванне супрацоўнікаў і членаў іх сямей ва ўстановах аховы здароўя МУС, пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 45-гадовага ўзросту. Акрамя таго, участковыя інспектары міліцыі,  якія абслугоўваюць сельскую мясцовасць, маюць магчымасць атрымаць службовае жыллё на абслугоўваемай тэрыторыі.
Па пытаннях прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў можна звяртацца  ў групу кадраў Шумілінскага РАУС па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, каб. № 11 або па тэл. 4-17-62.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *