Новости Шумилинского района

Актуалии Новости

Навіны раёна

З плугамі, культыватарамі і дыскамі
У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе падрыхтоўка на пасяўной кампаніі. На палеткі вывезена 163 тысячы тон арганікі. На 1200 гектарах унесена ўжо 46 тысяч тон угнаенняў, расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Раман Прасветаў.
На палеткі, якія падсохлі, выехалі трактары з плугамі. Усяго пад вясеннюю сяўбу трэба ўзараць 9591 гектар палеткаў. На гэтым тыдні ворыва распачалі ў КУСГП “Ульскі”, “Сіроцінскі” і ААТ “Лаўжанскае”. На днях да гэтай работы прыступяць і іншыя гаспадаркі. Усяго ў прыпар на палетках раёна будзе працаваць паўсотня трактароў з плугамі.
Праз некалькі дзён у гаспадарках раёна плануюць распачаць сяўбу. Усяго ў гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы мяркуюць засеяць 8220 га зерневых і зернебабовых, 2820 га кукурузы і 1830 га яравога рапсу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

Мільён штук цэглы
Як паведаміў намеснік дырэктара па камерцыйнай рабоце Обальскага керамічнага завода Аляксандр Манак, прадпрыемства прыняло ўдзел у міжнароднай выставе будаўнічых матэрыялаў “Фасад-2017”, якая прайшла ў Калінінградзе Расійскай Федэрацыі. Акрамя расійскіх вытворцаў  сваю прадукцыю ў выставе прадставілі прадпрыемствы з Беларусі, Польшчы і краін Балтыі. Па выніках мерапрыемства  абальчане заключылі два кантракты з ААТ “Рэгіён-забеспячэнне” на мільён штук цэглы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Трактар з амерыканскім рухавіком
ААТ “Лаўжанскае”  пабагацела на новую тэхніку, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу А. Л. Мацюшчанка. У гаспадарку, якая ўваходзіць у інтэграцыйную структуру Віцебскага мясакамбіната, паступіў новы МТЗ-3522 з рухавіком амерыканскай фірмы “Катэрпілер”. Дарэчы, адзіны ў нашым раёне. Таксама “Лаўжанскае” нядаўна атрымала “Амкадор” і дыскапак – шыроказахопны шасцімятровы агрэгат для работы на цяжкіх глебах.
Людміла ЗУЙКОВА.

Віншуем бібліятэку!

Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК “Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” стала пераможцам абласнога этапа XXV рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ абагуліў і падрыхтаваў да конкурсу даследчыя распрацоўкі вядомага ў раёне краязнаўцы Алы Бубен, загадчыцы Дабейскай бібліятэкі, па Амбросавіцкаму рэгіёну. Даследчая праца была высока ацэнена і перададзена да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

Рынак пераехаў
У апошні час умовы работы прадпрымальнікаў, якія гандлююць у ГЦ “Універмаг” на другім паверсе, скажам прама, назваць спрыяльнымі і камфортнымі было нельга. Дах працякаў, рамонту памяшканне даўно не бачыла. Прадпрымальнікі напісалі ліст у райвыканкам з просьбай пасадзейнічаць ім у выдзяленні іншага месца для работы. Пытанне вырашылася: у сакавіку райспажыўтаварыства выдзеліла гандлярам у арэнду правае крыло ўнівермага, дзе раней месціўся прамтаварны аддзел. Прадпрымальнікі пераехалі і цяпер поўнасцю задаволены ўмовамі працы. Графік работы рынка застаўся ранейшым.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



2 комментария по теме “Новости Шумилинского района

  1. А про трудоустройство ни слова. Сколько человек и куда трудоустроино, с какой зарплатой? Или это Вам не интересно? А? Редакция. А ведь это распоряжение президента! Его эта проблема волнует а Вас, почему-то,нет. Редакция,не отрывайтесь от проблем своих читателей!

  2. почитаешь ваши новости, как в советском союзе себя начинаешь чувствовать, плугi, калхозы. Напишите лучше когда дороги наши делать будем, а? Настолько запущеных дорог я не припомню в шумилино, видать все очень печально у нас…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *