Шумилинские подростки выиграли областную спартакиаду

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Шумілінскія падлеткі выйгралі спартакіяду
У мінулы чацвер у Віцебску прайшла абласная спартакіяда сярод падлеткаў.  За перамогу змагалася 21 каманда, наш раён прадстаўляла зборная, у якую былі ўключаны вучні з СШ №1 і Мікіціхінскай СШ.
Нашы землякі выдатна выступілі на ўсіх этапах і пераканаўча выйгралі спартакіяду. Такі поспех да нашай каманды прыйшоў упершыню.
Падрыхтавалі каманду работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РАУС, ФСК “Здароўе” і райкама ГА БРСМ.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *