Кукурузу на зерно убирают в хозяйствах Шумилинщины

Сельское хозяйство Экономика

Кукурузу – на муку
У раёне ідзе ўборка кукурузнага зерня. Яго высушваюць, а потым вязуць на млын. На думку аграномаў, кукурузная мука вельмі карысная для жывёлы, бо яна і засвойваецца добра, і багатая на бялок.
Згодна з раённай зводкай, кукурузу на зерне ўбіраюць ва ўсіх гаспадарках, акрамя ААТ “АграБаравінка” і КУСГП “Ульскі”. Тут пазней адсеяліся, і кукуруза проста не выспела, таму яе ўбралі на сілас.
А вось у “Прыдзвінскім” уборку кукурузы на зерне арганізавалі як след. “Убралі 55 гектараў, – кажа в. а. галоўнага агранома гаспадаркі Юрый Кавалёў. –  Яшчэ засталося дзесяць гектараў.  Вільготнасць  кукурузнага зерня ўсяго 18%.  Паслугі па сушцы зерня аказвае “Прыазёрны мір” – там сушылка больш магутная, працуе на прыродным газе. За паслугі разлічваемся кукурузным зернем. А ўвогуле кукурузную муку робім у гэтым годзе ўпершыню.  Спадзяемся, што ад яе  будзе належны эфект”.
Добра арганізавана работа па ўборцы кукурузнага зерня і ў “Ляжнях”. “Мы высушылі на сушылцы ў “Прыазёрным міры” 80 тон кукурузы, – гаворыць дырэктар ААТ “Ляжні” Васіль Багатка. – На мінулым тыдні малолі зерне на муку, кармілі ёю цялят. Такі корм надзвычай карысны і спажыўны”.
На раніцу 17 кастрычніка па раёне ўбралі 135 гектараў кукурузы на зерне.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 82 ад 18.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *