Криминал. Происшествия

Происшествия

Без права на кіраванне
Жыхар Мікіціхі згодна з рашэннем суда Шумілінскага раёна ў жніўні быў пазбаўлены права кіравання ўсімі транспартнымі сродкамі на тры гады за здзейсненае ДТЗ. Мужчына быў пастаўлены на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі, але яе патрабаванні не выконваў. Так, у пачатку кастрычніка быў затрыманы за тое, што, не меўшы правоў, сеў за руль зернеўборачнага камбайна. Згодна з арт. 417 “Невыкананне прыгавору суда аб пазбаўленні права  займаць пасаду або займацца названай дзейнасцю” мужчыну пагражае штраф або арышт да шасці месяцаў.
Балон
У жыхара Шуміліна з яго дачнага дома ў Сіроціне ўкралі газавы балон і металічную скрыню да яго. Агульны ўрон, нанесены гаспадару, складае 1,2 мільёна рублёў. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў было высветлена, што балон і скрыню ўкраў непаўналетні жыхар Сіроціна. Справа для далейшага расследавання перададзена ў Шумілінскі аддзел Следчага камітэта.
На хуткасці
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхара Арменіі, які ехаў на аўтамабілі “Аўдзі”. Прычым перавышаў хуткасны рэжым больш як на дваццаць кіламетраў у гадзіну. А зрабіў гэта ўжо другі раз на працягу года. На жыхара Арменіі складзены адміністрацыйны пратакол, яму па-гражае пазбаўленне права кіравання да аднаго года.
З-за няўважлівасці
Жыхар Светласельскага, які кіраваў службовай легкавой машынай,  з-за няўважлівасці наехаў на “Пежо”, што стаяў на абочыне па вуліцы Кароткіна ў Шуміліне. Машыны пашкоджаны. На жыхара Светласельскага складзены адміністрацыйны пратакол.
Нецвярозыя
Раней судзімы жыхар Шуміліна затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за тое, што ехаў на “Фордзе” ў стане алкагольнага ап’янення, не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу і слуп электраперадач. Як высветлілася, мужчына не меў правоў кіравання, машына не была застрахавана. На вадзіцеля складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ  РАУС.
Праз некалькі дзён на аўтадарозе Віцебск-Полацк быў затрыманы жыхар Полацкага раёна, якія нецвярозы ехаў на аўтамабілі “Рэно”. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
Без правоў
Жыхар Шуміліна, раней пазбаўлены правоў кіравання за тое, што раз’язджаў на машыне п’яны, ведаў, што садзіцца за руль яму нельга. Але ж менавіта яго затрымалі на аўтамабілі ВАЗ супрацоўнікі ДАІ ля Язвіна. Цяпер мужчыну пагражае штраф да дваццаці базавых велічынь.
Адпрацоўка трасы
З 2 па 16 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ правялі адпрацоўку аўтатрасы Р-20. За гэты перыяд было выяўлена 188 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. За парушэнне вадзіцелямі хуткаснага рэжыму складзена 88 адмі-ністрацыйных пратаколаў. Прычым два вадзіцелі кіравалі аўто ў стане алкагольнага ап’янення. За перыяд ад-працоўкі аўтатрасы 30 пешаходаў парушылі Правілы дарожнага руху.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *