Спорт — обзор

Спорт, туризм

Турнір у Шуміліне
Трывалыя сувязі наладзіліся ў шумілінскіх шахматыстаў з іх калегамі з Ушач, Лепеля, Глыбокага. Мена-віта каманды гэтых раёнаў і прынялі ўдзел у міжраённым турніры, які адбыўся ў будынку СШ № 1.
У камандным заліку перамогу святкавалі лепельчане, пераможцамі ў асабістым першынстве сталі два спартсмены з Глыбокага і адзін — з Лепеля. Сярод нашых шахматыстаў больш удала згулялі Уладзімір Грыбаў, Аляксей Уласевіч, Сяргей Кузьмініч.
Арганізатары спаборніцтваў выказваюць шчырую падзяку дырэктару Шумілінскай СШ № 1 М. З. Сямёнаву за тое, што прыхільна паставіўся да спаборніцтваў: выдзеліў класы для гульняў, наладзіў работу буфета.
Наступны турнір па шахматах у рамках міжраённага спаборніцтва прыме 14 лістапада Глыбокае.
Мікалай ШОСТАК.
Вольная барацьба
23-24 кастрычніка ў Гомелі прайшло першынство Беларусі па вольнай барацьбе (дзяўчаты) сярод выхаванцаў ДЮСШ.
За перамогу змагаліся і спартсменкі з Обалі, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Найлепшых вынікаў дасягнула Алена Федчанка, якая ў вагавой катэгорыі 46 кг стала бронзавым прызёрам.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Напечатано в №84 от 29.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *