Акция «Лето — пора спортивная» прошла в Шумилино

Спорт, туризм

Што можа быць лепш, чым актыўна правесці вечар пятніцы з сябрамі і сваякамі? Пацвярджэннем гэтаму стала спартыўна-масавае свята «Лета – пара спартыўная», якое прайшло ў мінулую пятніцу ў Шуміліне ў мікрараёне «Брыкет».

Дзецям і дарослым было чым заняцца – работнікі ФАЦа прапанавалі хадулі, веласіпед, комплекс сілавых практыкаванняў, стральбу з пнеўматычнай зброі. Здаецца, кожны паспрабаваў сябе на ўсіх этапах. Асабліва даспадобы прыйшліся выпрабаванні малым, якія ўдзельнічалі ў конкурсах разам з бацькамі. Завяршылася спартыўная праграма футбольнымі сустрэчамі, падчас якіх адны гулялі, а другія заўзята падтрымлівалі. Пераможцы і прызёры свята атрымалі салодкія пачастункі ад фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *