Как подключиться к электрическим сетям.

Безопасность Вопрос-Ответ Закон

А падключыць сантэхнік Вася?
Падключэнне да электрычнасці дамоў ці іншых пабудоў выклікае ў грамадзян шмат пытанняў. Як правільна падключыцца? На гэта хочацца звярнуць увагу. Напачатку разгледзім падключэнне аб’ектаў, якія нядаўна пабудаваліся.
Перш трэба атрымаць у Шумілінскім РЭС тэхнічныя ўмовы на электразабеспячэнне аб’екта. Далей павінны быць падрыхтаваны праект знешняга і ўнутранага электразабеспячэння (кансультацыю па вырабу праектаў можна атрымаць у Шумілінскім РЭС). Пасля атрымання праектнай дакументацыі можна рабіць мантаж электраправодкі. Платныя паслугі па праектаванню і мантажных работах знешняга электразабеспячэння, а таксама выкананне электрафізічных вымярэнняў аказвае Шумілінскі РЭС. Толькі пасля выканання ўсіх вышэй пералічаных мерапрыемстваў і наяўнасці неабходных дакументаў электраўстаноўка прад’яўляецца да допуску ў эксплуатацыю ў Шумілінскую раённую энергаінспекцыю (вул. Зялёная, 17, каб. 201, 206).
А вось працэдура падключэння раней адключаных аб’ектаў іншая, яна праходзіць па спрошчанай схеме. Напачатку ў Шумілінскім “Энергазбыце” ўдакладняюцца дагаворныя адносіны з арганізацыяй, якая забяспечвае падачу электраэнергіі. Пасля гэтага пры неабходнасці робіцца замена старога прыбора ўліку электраэнергіі на новы. У выпадках адсутнасці электралічыльніка грамадзяніну неабходна самастойна набыць новы прыбор і ўстанавіць яго. Рэкамендуецца зрабіць і электрафізічныя вымярэнні – гэта засцярога ад надзвычайных сітуацый. Пасля таго, як уладальнік атрымае пратакол вымярэння, можна адразу звяртацца ў Шумілінскую раённую энергаінспекцыю з заявай на праверку тэхнічнага стану бытавой электраўстаноўкі. Затым выдаецца акт агляду, які з’яўляецца падставай для аднаўлення электразабеспячэння.
Спажыўцу не дазваляецца падключаць электрычную нагрузку звыш дазволенай у тэхнічных умовах. Узаемаадносіны спажыўца і энергазабяспечваючай арганізацыі вызначаецца “Правіламі карыстання электрычнай энергіяй” і Дагаворам на карыстанне электрычнай энергіяй, які заключаецца спажыўцом і арганізацыяй. Адказнасць за тэхнічны стан і бяспечную эксплуатацыю электраўстановак, электраправодкі, электраабсталявання аб’ектаў прыватнай уласнасці нясе яе ўладальнік.
Больш дакладную інфармацыю па ўсіх пытаннях пра-вільнага падключэння аб’ектаў да электразабеспячэння можна атрымаць у Шумілінскай энергаінспекцыі (тэл. 4-91-21, 8(029)292-65-44).
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ,  начальнік Шумілінскай энергаінспекцыі.
Напечатано в №84 от 29.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *