Что волнует жителей Оболи

Общество

г.п. Оболь

Ацяпленне
Да старшыні Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіча  на прыём прыходзяць мясцовыя жыхары з рознымі праблемамі.
Хвалюе абальчан многае. Напрыклад, пасля рамонту цеплатрасы на вуліцах Зяньковай, Даўмана, Фабрычнай засталося шмат недапрацовак. Вядома, жыхары мясцовых шматпавярховак вельмі ўдзячны  работнікам УП ЖКГ за тое, што ў кватэрах пацяплела. Але ж наводзіць парадак пасля сябе камунгасаўцы не заўсёды любяць. Ля многіх дамоў калдобіны так і засталіся. Асабліва  не пашанцавала  жыхарам дома № 19, што па вуліцы Даўмана: тут вельмі папсавалі асфальтаваную дарогу.  “Пытанне накіравалі ва УП ЖКГ, адкуль на працягу дзесяці дзён нам павінны даць адказ”, – кажа Мікалай Аляксеевіч.
Вада
Да нядаўняга часу праблема з вадой была ў вёсках Слудашы і Убоіна. Пасля закрыцця мясцовай фермы свідравіну так і не перадалі на баланс УП ЖКГ.  А ў абавязкі КУСГП “Ульскі”, вядома, не ўваходзіць падача вады насельніцтву. Вось і аказалася, што ў свідравіны і воданапорнай вежы няма сапраўднага гаспадара. Няма каму адрамантаваць і аўтаматыку, якая сапсавалася. Пакуль што сельвыканкам дамовіўся з жыхаром вёскі Убоіна, каб па раніцах  ён уключаў ваду на пэўны час, пакуль вяскоўцы набяруць ёмістасці.
А вось у Обалі праблему стварылі бабры. На водазборным канале, які ідзе па вуліцы Дружба і ўпадае ў рэчку Обаль, бабры пабудавалі плаціну.  Ад гэтага церпяць жыхары вуліцы Дружба: паколькі ўзровень вады высокі, яна залівае прысядзібныя ўчасткі. “Да вырашэння праблемы падключылі работнікаў лясгасу і камунгасу, – кажа Мікалай Будневіч. – Мы не супраць баброў, але ж яны не павінны наносіць шкоду чалавеку”.
Асвятленне
Обальскі сельвыканкам закупіў неабходную колькасць лямпачак для вулічнага асвятлення вёсак. Работнікі раёна электрасетак пабывалі ў большасці вёсак сельсавета, дзе на слупах замянілі лямпачкі. Не свецяць яны пакуль што толькі ў вёсках Беркавічы і Захарава. Але і сюды на гэтым тыдні электрыкі абяцалі прыехаць.
Што датычыцца самога гарадскога пасёлка, то святло тут гарыць з 18 гадзін да гадзіны ночы, а потым з пяці гадзін да паловы восьмай раніцы. Вось толькі з нядаўняга часу праблемы на вуліцы Паддубнай і Зяньковай: святло не ўключаецца з-за непаладак  таймера. І многія скардзяцца, што прыходзіцца па цемры дабірацца да работы. У камунгасе ёсць электрыкі, але ж непаладкі ліквідаваць не могуць: няма ні вышкі, ні спецыяльнага прыстасавання, каб залезці на электрычны слуп. Так што зноў чакаюць дапамогі з раённага цэнтра.
Дарогі
Дарогі на Обальшчыне жадаюць быць лепшымі. “У гэтым го-дзе з рамонтам дарог дапамог райвыканкам, – кажа М. А. Будневіч. – Былі выдзелены грошы на рамонт дарог па вуліцах Ле-ніна і Дружбы – тут работнікі ДРБУ-204 падсыпалі праезную частку шчэбенем, цяпер хоць калдобін няма. А яшчэ прагрэйдзіравалі дарогу па вуліцы Зялёнай”.
Але па-ранейшаму дарогі з калдобінамі на вуліцах Слышанкова і Паддубнай…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *