Президиум Шумилинского райсовета рассмотрел работу Мишневичского и Сиротинского сельсоветов по сохранению историко-культурного наследия

Актуалии Президент

З клопатам аб культурнай спадчыне і аб падатках
Разгледжаны ход выканання пастановы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў “Аб ходзе рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” і раённай праграмы гісторыка-культурнай спадчыны на 2012-2015 гг. на тэрыторыі Мішневіцкага і Сіроцінскага сельсаветаў”.
З інфармацыяй па тэме выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук. Было адзначана, што на тэрыторыі названых сельсаветаў размешчана 11 аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны – трэць ад усіх, што ў раёне. На іх аформлены ахоўныя абавязацельствы, на 10 з іх устаноўлены ахоўныя дошкі. На помніках, занесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, праводзіліся рамонтныя работы,  наводзіўся парадак вакол іх. У 2013 годзе на гэтыя мэты было асвоена 25 мільёнаў рублёў.
Між тым клопатаў па належным утрыманні аб’ектаў, пра якія ідзе гаворка, яшчэ хапае.  Вельмі пажадана наладзіць пастаянны догляд помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, а не час ад часу, як гэта робіцца зараз, трэба паскорыць афармленне на аб’екты пашпартоў. Асабліва не цярпіць адкладу справа зыходзячы з таго, што 16 лістапада г. г. спаўняецца 70 гадоў з дня вызвалення Мішневіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да знамянальнай падзеі варта падрыхтавацца як след.
У час гаворкі “выплыў” даволі сумны факт:  да могілак у вёсцы Валатоўкі Мішневіцкага сельсавета, дзе пахаваны Герой Савецкага Саюза А. С. Расказаў, наогул няма пад’езду. Вёска практычна абязлюдзела, таму ёсць, напэўна, рэзон перазахаваць астанкі Героя (і не толькі А. С. Расказава – усіх 13 Герояў Савецкага Саюза, пахаваных у нас у раёне, а таксама ўсіх воінаў, чые магілкі ў аддаленых месцах) у цэнтр. Як зрабілі гэта ў Шклоўскім раёне, на Магілёўшчыне, утварыўшы мемарыяльны комплекс.
Яшчэ адно пытанне парадку дня было прысвечана спагнанню падаткаў першаснага ўзроўню, асабліва зямельных падаткаў і падаткаў на нерухомасць. Згодна з інфармацыяй, якую агучыла  начальнік  аддзела падаткаабкладання  фізічных асоб інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне С. В. Цімашэнка, з 481,7 мільёна рублёў, што прад’яўлена да выплаты, спагнана з пачатку года 333,6 мільёна – 69,3%. Найбольш высокія тэмпы паступленняў ў Мікалаёўскім, Лаўжанскім і Мішневіцкім сельсаветах. Горш з гэтым у Сіроцінскім і Каўлякоўскім сельсаветах. Не трэба забываць, што апошні тэрмін выплаты маёмасных падаткаў – 15 лістапада. Часу засталося мала, а сабраць належыць звыш 140 мільёнаў рублёў. У сельсаветах больш актыўна павінны працаваць па накладанні і спагнанні штрафаў, па даходах ад арэнды зямлі, па арэндзе памяшканняў, па падатках з уладальнікаў сабак, іншых крыніцах папаўнення бюджэту на месцах.
Пасяджэнне прэзідыума райсавета вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Мікалай ЯНЧЫН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *