День призывника прошёл в Шумилино

Актуалии Общество

Берагчы мір і спакой краіны
Двойчы на год праходзіць у Шуміліне Дзень прызыўніка, калі маладыя хлопцы з нашага раёна атрымліваюць павесткі на службу ва Узброеныя Сілы краіны. Вось і ў сераду каля сарака юнакоў-шумілінцаў, што трапілі ў восеньскі прызыў, атрымалі павесткі ў армію. Кароткі мітынг на вайсковых могілках, канцэртная праграма ў ГДК, падрыхтаваная мясцовымі артыстамі, словы пажаданняў і наказаў. Перад прысутнымі выступілі старшыня прызыўной камісіі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі, прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, бацькі.
Член раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, ветэран Узброеных Сіл, маёр У. Г. Шаршун у сваім наказе будучым салдатам ярка і коратка абрысаваў тыя перавагі, што дае маладым мужчынам армейская служба. “У свой час мы, ветэраны Узброеных Сіл, забяспечвалі мірнае жыццё  вялікай дзяржавы – Савецкага Саюза і, потым, Рэспублікі Беларусь. Цяпер ваша чарга берагчы мір і спакой нашай краіны”, – падкрэсліў Уладзімір Георгіевіч.
Ваенны камісар раёна ўручыў маладым людзям павесткі, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна падрыхтавалі падарункі сваім работнікам, якія адпраўляюцца на воінскую службу. Ужо праз некалькі дзён воінскія каманды даставяць ва Узброеныя Сілы Беларусі новае папаўненне,  і маладыя салдаты прыступяць да выканання свайго свяшчэннага грамадзянскага абавязку – абароны Бацькаўшчыны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №86 ад 01.11.2013 г.



1 комментарий по теме “День призывника прошёл в Шумилино

  1. Казалось бы, всё просто. Молодой человек поступает в академию и становится профессиональным военным. Или офицером полиции. Охраняют народ, а налогоплательщики им платят достойную зарплату.
    Учитывая опыт и БССР, нашей государственности лет сто будет. Может, пришла пора упразднить рабоче-крестьянские «традиции» пролетарской армии?
    На Украине недавно отменили всеобщую воинскую повинность. «

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *