На ферме Мишковичи КФХ «Родник» лучшие темпы роста по надоям

Сельское хозяйство

У Мішкавічах лепшыя надоі
Ферма Мішкавічы СФГ “Раднік” лепшая па тэмпах росту да ўзроўню мінулага года па надою на карову. У гэтым годзе валавы надой склаў 743,7 тоны (плюс 20 тон да ўзроўню мінулага года), надой на карову за студзень-кастрычнік бягучага года дасягнуў 4018 кілаграмаў (у мінулым годзе было 3491 кілаграм).
Па словах кіраўніка гаспадаркі Ю. В. Сямёнава, на ферме падабраўся добры  працалюбівы калектыў. “Людзі душой хварэюць за работу, вельмі стараюцца, затое і вынік ёсць, – кажа Юрый Віктаравіч. – На ферме вопытная загадчыца – Зоя Пятроўна Новікава. Ёй давяраюць людзі, разумеюць яе”.
Даяркі  Наталля Чаранок, Надзежда Буева, Галіна Шэдзька працуюць тут па 20-30 гадоў, навучылі ўсім прамудрасцям работы і маладзейшых – Святлану Патапенка і Людмілу Масько. Надзейныя на ферме і мужчыны – кармачы і вартаўнікі.
“А ніякага сакрэту тут няма, – кажа Зоя Новікава. – Даглядаем кароў, нібы сваіх. Ды і ў кармах ніколі няма дэфіцыту. Даём каровам канцэнтраты, з уласнага зерня нарабілі камбікорму з дабаўленнем прэміксу – хопіць на ўсю зіму”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *