Один из лучших на кормозаготовке – Владимир Мазанков из «Ловжанского»

Сельское хозяйство

Пятнаццатая касавіца
Для механізатара ААТ «Лаўжанскае” У. А Мазанкова сёлетняя касавіца пятнаццатая. “Кожная касавіца – адметная, – дзеліцца Уладзімір Аляксандравіч. – Сёлетняя для мяне была вельмі напружаная. Як пачалося ўсё 6 чэрвеня, так кожны дзень – чатыры месяцы – з ранку да вечара. Радавала тое, што і травы добрыя былі, ды і кукуруза таксама”.
У. А. Мазанкоў нарыхтаваў на сваім “Ягуары”  33 тысячы сянажнай масы. Уладзімір Аляксандравіч проста любіць сваю работу, якую, дарэчы, знаходзіць вельмі рамантычнай. “Што можа быць лепш, чым водар свежаскошанай травы?..”, – усміхаецца механізатар.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *