На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Пачнем з сябе
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў учора рабочую нараду, на якой былі абмеркаваны надзённыя пытанні жыцця раёна.
Найперш гаворка адбылася па выкананні Дырэктывы № 1“Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Уладзімір Пятровіч падкрэсліў неабходнасць жорсткага кантролю за дысцыплінай на вытворчасці, запатрабаваў не дапускаць п’янства на рабочых месцах, з’яўлення нецвярозых у грамадскіх месцах. Наводзіць дысцыпліну кожны кіраўнік павінен пачынаць са свайго працоўнага калектыву.
На кантролі і тэма добраўпарадкавання, грэйдзіравання і падсыпкі дарог, рамонту жылога фонду.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў засяродзіў увагу на неабходнасці завяршыць ачыстку насення да 1 снежня, адзначыў таксама, што пакуль не выканана заданне кіраўніка раёна па нарыхтоўцы 70 тон насення канюшыны (назапашана 65 тон).
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў павёў гаворку пра нарыхтоўку другасных матэрыялаў, пра тое, што многія прадпрыемствы і арганізацыі не выканалі даведзены план іх здачы.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №90 ад 19.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *