Приём граждан и «прямую линию» провёл депутат

Президент

НА ЧАРЗЕ – НОВЫЯ СПРАВЫ
14 лістапада старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў завітаў у Шумілінскі раён з рабочым візітам. Аляксандр Ягоравіч правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях і “прамую лінію”.
У невялікім інтэрв’ю, дадзеным перад пачаткам прыёму, дэпутат ад Шумілінскай выбарчай акругі прызнаўся, што беражэ папку з наказамі выбаршчыкаў Шуміліншчыны, не забывае пагартаць яе, парадавацца, калі нешта ўдалося выканаць.
І сапраўды. На рахунку дэпутата абласнога Савета і прыпыначны пункт Добрына, і аўтастанцыя Шуміліна, і Обальскі музей камсамольскай славы, і шмат іншых годных спраў. А на чарзе – новыя. Шумілінцы найперш чакаюць дапамогі ў завяршэнні рэканструкцыі школы мастацтваў і фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Менавіта з гэтай нагоды на прыём завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Ф. Мацвяйчук і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму П. У. Спірыдонаў.
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ведае гэтыя аб’екты, не адзін раз бываў там. Работы па школе мастацтваў адназначна трэба завяршаць у наступным годзе, трэба працягваць і рэканструкцыю ФАКа, зазначыў ён і паабяцаў магчымую падтрымку.
Былі і іншыя пытанні ад грама-дзян, якія не застануцца без увагі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №90 ад 19.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *