Операция «Гостехнадзор» — выявлено 95 нарушений

Закон

Выяўлена 95 парушэнняў
У рамках рэспубліканскай дэкады “Дзяржтэхагляд”, якая праходзіла з 20 па 29 лістапада, інспектар дарожна-патрульнай службы Дзмітрый Навіцкі і інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Дзяржтэхагляд” г. Полацка Вячаслаў Завадскі дзяжурылі на дарогах раёна. У рэйдзе прымала ўдзел і карэспандэнт раённай газеты.
“Наша задача – спыняць усе машыны, вадзіцелі якіх парушаюць Правілы дарожнага руху, – кажа Вячаслаў Завадскі. – Дарэчы, за суткі на шумілінскіх дарогах можна сустрэць 10-15 такіх парушальнікаў”.
У дзень рэйду, які праходзіў у першай палове дня, было выяўлена шэсць парушальнікаў дарожнага руху. На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Мікіціхі) супрацоўнік дарожна-патрульнай службы спыніў аўтамабіль “Сітраен”, на якім ехаў жыхар г. Глыбокага. Тэхнічны пашпарт і вадзіцельскія правы былі ў парадку, а вось даведка дзяржтэхагляду пратэрмінаваная. “Закончылася тыдзень таму, – шчыра прызнаўся вадзіцель. –  Не паспеў прайсці тэхагляд. А тут тэрмінова трэба было да цешчы ехаць, не захацеў на аўтобусе. Думаў, “пранясе”.
Але не пранесла. На вадзіцеля быў складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь. Як, дарэчы, і жыхарцы райцэнтра, якая ехала па вуліцы Сіпко ў Шуміліне на аўтамабілі “Рэно”. Жанчына расказала, што ў іх сям’і тэхаглядам і рамонтам аўтамабіля займаецца муж, а “яму ўсё часу не хапае”.
У гэты ж дзень былі выяўлены тры вадзіцелі, якія парушылі хуткасны рэжым больш як на дзесяць кіламетраў у гадзіну. Ім пагражае штраф да 130 тысяч рублёў. А вось вадзіцелю з Мінска, які “забыў прышпіліцца”, прыйдзецца заплаціць штраф памерам у дзве базавыя велічыні.
Усяго за час дэкады “Дзяржтэхагляд”, па падліках супрацоўнікаў ДАІ, было выяўлена на шумілінскіх дарогах 95 парушэнняў. Амаль паўсотні чалавек парушылі хуткасны рэжым, два вадзіцелі селі за руль нецвярозымі, дзяржтэхагляд быў пратэрмінаваны ў адзінаццаці  ва-дзіцеляў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *