Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Сабутэльніца
Жыхар райцэнтра быў у адной кампаніі з жанчынай са  Слабады, распівалі спіртное. Аб гэтым ён хутка пашкадаваў: з кішэні курткі прапала пластыкавая картка. Ліхадзейкай аказалася сабутыльніца. Яна, не саромячыся, траціла грошы з чужой банкаўскай карткі: у некалькі прыёмаў зняла каля 700 тысяч рублёў. Жанчына знойдзена, банкаўская картка канфіскавана. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Тэлефон
У верасні была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу мабільнага тэлефона, які, па словах пацярпелага, прапаў на Шумілінскім возеры. Нядаўна быў зарэгістраваны званок з гэтага тэлефона. Не склала цяжкасцей даведацца, хто тэлефанаваў. Жыхарка райцэнтра патлумачыла, што знайшла мабільнік на беразе возера. Тэлефон вярнулі гаспадару. Крымінальная справа прыпынена.
Дача
Жыхарка Віцебска некалькі тыдняў не наведвалася на сваю дачу ў Лескавічы. Прычым, пакінула незачыненым свой летні домік, адкуль злодзеі ўкралі два паласы. Злачынцаў шукаюць, але ж і самім дачнікам трэба быць больш бяспечнымі, не пакідаць маёмасць незачыненай.
Порах
У аднаго з жыхароў раёна ў доме знойдзены порах. Вясковец не лічыць сябе вінаватым, бо порах не выкарыстоўваў. Але ж захоўванне выбуховых рэчываў без дазволу забаронена законам. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Лазня
У райаддзел па надзвычайных сітуацыях патэлефанавалі жыхары пяціпавярхоўкі – з пятага паверху яны ўбачылі полымя – гарэла лазня па вуліцы Луначарскага. Агонь утаймавалі. Праўда, даху патрабуецца рамонт.
Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі. Яна палілася з адкрытымі дзверцамі, перадтопачнага ліста не было. Вуголле, якое звалілася на падлогу, зрабіла сваю справу.
“Стэлс”
Жыхар аграгарадка Светласельскі  меў звычку ездзіць па магазінах на веласіпедзе: зручна, хутка. Але пра бяспеку забыўся. Калі ў чарговы раз пакінуў “Стэлс” ля цэнтральнага ўніверсама і зайшоў у магазін усяго на дзесяць хвілін, веласіпед укралі. Крыўдна і шкада ўдвайне, бо веласіпед быў не ўласны, а пазычаны ў суседа.
Пераезд
З 27 па 29 кастрычніка супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі аперацыю “Чыгуначны пераезд”. Правяраліся аўтамабілі, мотатранспарт, пешаходы, якія пераязджаюць ці пераходзяць чыгуначныя пераезды ў Шуміліне, Добрыне, Крупчыне, Мікіцісе, Гаравых. На двух пешаходаў, якія пераходзілі пераезд на чырвонае святло святлафора, складзены адміністрацыйныя пратаколы (штраф – ад адной да трох базавых велічынь). Нагадаем, што за такое ж парушэнне вадзіцель заплаціць ад двух да чатырох базавых велічынь.
У ходзе аперацыі звярталі ўвагу на наяўнасць асвятлення і патрэбных дарожных знакаў на чыгунцы.
Па матэрыялах РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *