В первичке ветеранской организации органов внутренних дел выбрали нового руководителя

Общество

Падвялі вынікі,  абралі кіраўніцтва
На днях адбыўся справаздачна-выбарчы сход пярвічкі рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск.
Са справаздачным дакладам выступіў намеснік старшыні арганізацыі А. С. Шарафутдзінаў. У прыватнасці, Аляксандр Сафаравіч адзначыў, што члены арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыемствах, вядуць вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, дапамагаюць у прафесійным станаўленні маладых супрацоўнікаў РАУС. Намеснік старшыні падкрэсліў, што арганізацыя набывае папулярнасць. Так, калі на пачатку года ў арганізацыі налічывалася 46 членаў, то зараз – 51.
На сходзе быў абраны новы старшыня арганізацыі, ім стаў І. А. Касцюк.
У рабоце сходу прынялі актыўны ўдзел начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі і старшыня раённнай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *