Выбрать работу в Шумилинском районе просто: вакансий много на любой вкус

Актуалии Общество Экономика

Вакансіі на любы густ
Свабодныя працоўныя месцы ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага раёна ёсць заўсёды. Больш таго, на новыя вытворчыя і гандлёвыя прадпрыемствы пераходзяць работнікі з дзеючых арганізацый і колькасць вакансій не толькі не змяншаецца, але і павялічваецца. Так, па даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на 1 снежня ў раёне маецца амаль дзве сотні свабодных працоўных месцаў. Амаль трэць з іх – пасады для спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Калі паглядзець па галінах народнай гаспадаркі, то больш за палову вакансій прапаноўваюць прадпрыемствы АПК.
У арганізацыі АПК патрабуюцца 13 інжынераў, 7 бухгалтараў, па 6 ветурачоў і аграномаў, 3 заатэхнікі, у тым ліку і на пасады галоўных спецыялістаў і намеснікаў кіраўніка. Шмат вакансій і для кадраў масавых прафесій: жывёлаводы, вадзіцелі, трактарысты, аператары машыннага даення, рабочыя знойдуць работу практычна ў любой гаспадарцы раёна.
Амаль тры дзясяткі вакансій прапаноўвае Шумілінскі лясгас. Тут патрабуюцца начальнік аддзела лясной гаспадаркі, інжынер-лесапатолаг, інжынер па якасці, эканаміст, механік, майстар пагрузачна-разгрузачных работ, памочнік ляснічага, начальніка лесапункта. Запрашаюць у лясгас машыністаў тралёвачна-нарыхтоўчых машын, леснікоў, лесарубаў, вальшчыкаў лесу, токара і муляра.
Амаль на два дзясяткі працоўных месцаў патрэб на Обальскім керамічным заводзе. Не стае вадзіцеляў МАЗ, вадзіцеля пагрузчыка, машыністаў экскаватара і бульдозера, перадатачнага моста, электраманцёра, электразваршчыка, токара, здымшчыка-ўкладчыка, садчыка і іншых рабочых прафесій. Патрабуюцца заводу інжынер-тэхнолаг і механік.
Жыллёва-камунальная гаспадарка прапануе работу для інжынера ВТА, а таксама для слесара-сантэхніка, слесара па рамонце аўтамабіляў, слесара ААР і рабочага зялёнага будаўніцтва.
Запыт сферы абслугоўвання складаецца з вакансій у гандлі і бытавым абслугоўванні. Прадаўцоў і вядучага інжынера па бяспецы руху запрашае райспажыўтаварыства. КУП БАН патрабуюцца прыёмшчыкі заказаў (Ляжні, Мішневічы, Мішкавічы, Добрына, Мікалаева, Кардон і Сураўні), а таксама кравец, аператар пральнай машыны, сталяр-станочнік і вадзіцель.
Цэнтральная раённая бальніца запрашае 3 урачоў, 2 фельчараў-лабарантаў і 2 зубных фельчараў, правізара, медыцынскую сястру і бухгалтара.
Ва ўстановы культуры патрабуюцца дырэктар і мастацкі кіраўнік у Язвінскі СДК.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ёсць вакантныя месцы для выхавальнікаў (Обальскі і Мікіціхінскі дзіцячыя сады), педагогі, псіхолагі, загадчык прытулку, галоўны бухгалтар, вадзіцель аўтобуса, электрагазазваршык, а таксама кладаўшчык і прачка ў Мікіціхінскі дзіцячы сад.
Па пытаннях працаўладкавання трэба звяртацца ў адпаведныя арганізацыі і ўстановы. Інфармацыю па гэтых і іншых вакансіях можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *