17 снежня – Дзень беларускага кіно

Официально

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць
работнікаў кінавідэапрадпрыемства Шумілінскага раёна, ветэранаў працы
з прафесійным святам.

Беларускі кінематограф мае славутую гісторыю. Многія кінафільмы савецкіх часоў заваявалі любоў гледачоў далёка за межамі Беларусі і застаюцца папулярнымі нават праз дзесяцігоддзі.
Кінамастацтва – гэта творчая праца, якая аб’ядноўвае людзей многіх спецыяльнасцяў. У гэтай галіне працуюць творчыя асобы, спецыялісты тэхнічнага профілю, арганізатары кінавытворчасці і вялікая армія супрацоўнікаў кінапракату.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і ўсяго самага добрага вам і вашым блізкім!
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *