Ёлки: цены и штрафы

Актуалии Официально

Аб незаконнай высечцы елак і сосен
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў для недапушчэння незаконных высечак хвойных дрэў.
Будуць арганізаваны аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні фактаў высечкі і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць у лясным фондзе дрэвы. На аўтадарогах, якія праходзяць паблізу лясных масіваў, сумесна з ДАІ будуць выстаўлены кантрольныя пасты.
ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» нагадвае, што самастойная нарыхтоўка дрэў без дазваляльных дакументаў забаронена.
Згодна з арт. 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка альбо пашкоджанне драўніна-хмызняковай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлясфонду караецца штрафам у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, у астатніх лясах – штрафам у памеры да 30 базавых велічынь.
Грамадзяне, якія сталі сведкамі незаконнай высечкі дрэў, могуць паведаміць пра гэта ў ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» па тэлефоне «гарачай лініі»: 4-23-30 (з 8.00 да 17.00 без выхадных).
З 20 снежня ўсе лясніцтвы ДЛГУ «Шумілінскі лясгас» прадстаўляюць магчымасць усім жадаючым набыць навагоднія дрэвы па прымальных цэнах.
Кантактныя тэлефоны лясніцтваў:
Казьянскае – 4-48-24 (з 8.00 да 17.00 без выхадных);
Мішневіцкае – 3-14-47 (з 8.00 да 17.00 без выхадных);
Мікалаёўскае – 3-46-92 (з 8.00 да 17.00 без выхадных);
Мікіціхінскае – 3-31-48 (з 8.00 да 17.00 без выхадных);
Обальскае – 3-64-96 (з 8.00 да 17.00 без выхадных);
Шумілінскае – 4-18-09 (з 8.00 да 17.00 без выхадных).
Кошт навагодніх дрэў у лясніцтвах: навагодняе дрэва вышынёй да 1 м – 40 тыс. рублёў; ад 1 да 2 м – 55 тыс. рублёў; ад 2 да 3 м – 80 тыс. рублёў; ад 3 да 4 м – 120 тыс. рублёў; ад 4 да 5 м – 170 тыс. рублёў; ад 5 і больш – 250 тыс. рублёў.
25, 28, 29 снежня з 9.00 да 14.00 лясніцтвы будуць ажыццяўляць продаж навагодніх дрэў на рынку г. п. Шуміліна па вул. Сіпко.
Кошт навагодніх дрэў у гандлёвых кропках раёна: навагодняе дрэва вышынёй да 1 м – 50 тыс. рублёў; ад 1 да 2 м – 70 тыс. рублёў; ад 2 да 3 м – 90 тыс. рублёў; ад 3 да 4 м – 130 тыс. рублёў; ад 4 да 5 м – 180 тыс. рублёў.
Надрукавана ў №99 ад 20.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *