Чистить крыши надо осторожно

Безопасность

ЧЫСЦІЦЬ ДАХІ ТРЭБА АСЦЯРОЖНА
Ачыстка дахаў ад снегу – такія работы адносяцца да работ павышанай небяспекі, і да іх дапускаюцца людзі не маладзей за 18 гадоў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю па прафесіі, прайшлі медыцынскі агляд, абучэнне бяспечным прыёмам работы, інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы.
Людзі, занятыя па ачыстцы дахаў, карнізаў будынкаў ад снегу і лёду, павінны быць забяспечаны неабходнымі сродкамі індывідуальнай аховы, у тым ліку каскамі, а пры  выкананні работ на вышыні – сродкамі індывідуальнай аховы ад падзення з вышыні. Небяспечныя зоны магчымага падзення снегу і лёду павінны агароджвацца з трох бакоў інвентарнымі рашоткамі, шчытамі і вяроўкай з чырвонымі сцяжкамі (сігнальнай стужкай).  Агароджу неабходна размяшчаць на адлегласці не менш за шэсць метраў ад будынку пры яго вышыні да 20 метраў,  пры вышыні ад 20 да 40 метраў – на адлегласці  не менш за 10 метраў.
Пры ачыстцы дахаў забараняецца датыкацца да электраправадоў, тэлевізійных антэн, светлавых рэклам і іншых установак, пры сутыкненні з якімі магчыма паражэнне электрычным токам.
Ачыстку варта рабіць толькі драўлянымі або пластмасавымі рыдлёўкамі, пачынаючы  ад канька да карніза раўнамерна, не дапускаючы перагрузкі ад снегу асобных участкаў даху.
Скідваць снег з дахаў дазваляецца толькі ў дзённы час. У выпадку неабходнасці правядзення гэтых работ у вячэрні ці начны час месца работы і падыходы да яго павінны быць добра асветлены.
Здымаць ледзяшы з краёў дахаў і ля вадасцёкавых труб варта толькі спецыяльнымі прыстасаваннямі.
Пры выкананні работ з выкарыстаннем гідрапад’ёмніка павінна быць забяспечана зрокавая сувязь паміж работнікам і вадзіцелем. Пры немагчымасці забеспячэння такой сувязі ля вышкі павінен знаходзіцца яшчэ адзін работнік, якія перадае вадзіцелю каманды на пад’ём або спуск карзіны (люлькі) гідрапад’ёмніка.
Машыністы пры знаходжанні ў рабочай зоне пад’ёмніка павінны знаходзіцца ў ахоўных касках, а пры выкананні работ у месцах магчымага руху транспартных сродкаў – у сігнальных камізэльках або спецыяльным адзенні са светаўтрымліваючымі ўстаўкамі.
Пры хуткасці ветру 10 м/с  і больш на вышыні дзесяць метраў пры дрэннай бачнасці, а таксама пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ніжэй, чым указана ў пашпарце пад’ёмніка, яго эксплуатацыя не дазваляецца.
С. СУХАВІЛА, галоўны дзяржаўны інспектар працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *