Праздничные мероприятия – без происшествий!

Безопасность

Святочныя мерапрыемствы – без здарэнняў

Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі падчас правядзення святкаванняў, памятайце пра тое, што ўдзел у любым масавым мерапрыемстве нясе павышаную небяспеку. Падчас удзелу ў іх  выконвайце і падтрымлівайце грамадскі парадак, не дапускайце дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый, якія ствараюць небяспеку для навакольных.

Выконвайце законныя патрабаванні асоб, адказных за парадак і пажарную бяспеку. Не пакідайце без нагляду непаўналетніх дзяцей. Паркуйце аўтатранспарт у спецыяльна адведзеных месцах. Не дапускайце выкарыстанне піратэхнічных сродкаў, эфектаў з прымяненнем адкрытага агню на сцэнах, у спартыўных збудаваннях з трыбунамі. Пры выяўленні пажару і яго прыкмет (задымленне, пах гарэння або тлення розных матэрыялаў, павышэнне тэмпературы) неадкладна паведаміце пра гэта па тэлефонах 101 або 112. Пры атрыманні інфармацыі аб эвакуацыі дзейнічайце згодна з указаннямі работнікаў МНС, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адміністрацый аб’ектаў або адказных за забеспячэнне парадку. Будзьце спакойныя і не стварайце панікі.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

Надрукавана ў №33 ад 06.05.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *