В Шумилино прошёл традиционный парад Дедом Морозов

Актуалии Общество

“РАЗ, ДВА, ТРЫ – ЕЛАЧКА, ГАРЫ!”
Пераднавагодні парад Дзедаў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў праводзіцца ў Шуміліне трэці раз. Сёлета адкрыць урачыстае шэсце было даручана сімвалу надыходзячага года – каню. А за ім  шматлюднай калонай па цэнтры Шуміліна прайшліся Дзяды Маразы і Снягуркі, Снегавікі,  Чараўніцы, Феі, Бабкі-Ёжкі і іншая казачная нечысць.
На адкрытай эстрадзе ў парку адбылася тэатралізаваная праграма. Малыя шумілінцы старанна чыталі вершы, спявалі, танцавалі, а навагоднія Дзяды шчодра адорвалі іх цукеркамі. Нарэшце прагучалі чароўныя словы “Раз, два, тры – елачка, гары!”, і на галоўнай ёлцы райцэнтра загарэліся гірлянды. Разам з ёлкай ўспыхнулі гірлянды, якімі сёлета шчодра ўпрыгожана вуліца Кароткіна. З гэтага ж дня на поўную моц ўключылася і святочная ілюмінацыя на вуліцах горада, на прадпрыемствах і ў арганізацыях райцэнтра.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



2 комментария по теме “В Шумилино прошёл традиционный парад Дедом Морозов

  1. Елка вот только пленная. Можно было закупить святящиеся снежинки и звёзды и украсить её. Ночью ещё что-то светит, а днём совсем мрачный вид…

  2. А оформление … Более ужасного жудожественого вкуса наверное нет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *