Судебный исполнитель имеет право…

Закон

Судовы выканаўца мае права
Судовы выканаўца – службовая асоба, якая знаходзіцца на дзяржаўнай службе. Ён пры выкананні службовых абавязкаў носіць форменнае адзенне, мае знакі адрознення, апісанні якіх зацвярджаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Судовы выканаўца мае службовае пасведчанне.
Невыкананне ці перашкода выкананню законных патрабаванняў судовага выканаўцы, прыніжэнне яго гонару, замах на яго жыццё, здароўе і маёмасць альбо пагроза здзяйснення яго вядуць да адказнасці згодна з заканадаўчымі актамі.
Судовы выканаўца пры выкананні службовых абавязкаў мае права:
– разглядаць пытанні аб узбуджэнні і заканчэнні выканаўчай справы, аб адмове ва ўзбуджэнні выканаўчай справы, аб вяртанні выканаўчага дакумента спагнальніку і аб адкладанні выканаўчых дзеянняў;
– выклікаць у суд грамадзян і службовых асоб па выканаўчых дакументах, што знаходзяцца ў вытворчасці;
– патрабаваць ад грамадзян, службовых і юрыдычных асоб звестак пра рахункі і ўклады;
– патрабаваць ад кіраўнікоў і іншых службовых асоб выдзяленне спецыялістаў для высвятлення пытанняў;
– па прад’яўленні службовага пасведчання бесперашкодна ўваходзіць на тэрыторыю і ў памяшканні, займаемыя даўжніком, на склады, іншыя аб’екты для праверкі наяўнасці грашовых сродкаў, каштоўных папер і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам;
– у неабходных выпадках апячатваць памяшканні, маёмасць даўжніка;
– выкарыстоўваць транспарт спагнальніка ці даўжніка для перавозкі канфіскаванай у даўжніка маёмасці (расходы па транспарціроўцы кладуцца на даўжніка);
– патрабаваць ад грамадзян, службовых, юрыдычных асоб выканання пэўных дзеянняў, указаных у выканаўчых дакументах альбо накіраваных на іх выкананне;
– складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да асоб, якія не выконваюць патрабаванні судовага выканаўцы;
– на падставе вызначэння суда прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па забеспячэнню іску, накладаць арышт на маёмасць даўжніка і рабіць яго вопіс, ацэнку маёмасці;
– ажыццяўляць іншыя, прадугледжаныя заканадаўствам меры, па выкананні выканаўчых дакументаў.
С. СКОРЫНАВА,  судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *