Криминал. Происшествия

Происшествия

Тэлевізар
Жыхар Віцебска, які прыехаў на дачу ў вёску Альшанікі, убачыў, што ў доме пабывалі злодзеі. З пакоя зніклі халадзільнік, тэлевізар, відэамагнітафон. Злачынцы вышукваюцца.
Зварачны апарат
Дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Обальшчыны звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што з цэха ўкралі зварачны апарат. Як высветлілася, злодзеі адагнулі створку ўваходных дзвярэй цэха і праніклі ўнутр. Кошт зварачнага апарата ацэнены ў 2,5 мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Пыласос
Неўстаноўленая асоба выбіла ў адным з дамоў Шуміліна ўваходныя дзверы і ўкрала пыласос і акустычныя калонкі. Аб гэтым пацярпелы напісаў у заяве. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Занос
Жыхар Наваполацка, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Фольксваген” па аўтадарозе Обаль-Полацк, не ўлічыў слізкую дарогу і не разлічыў хуткасць. Таму і аказаўся ў кювеце.
Складзены адміністрацыйны пратакол, накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Абгон
Жыхар г. Ліда, які ехаў на службовым аўтамабілі “Івека”, не справіўся з кіраваннем на аўтадарозе Р-20 і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.
Машына пашкоджана, вадзіцель не пацярпеў. Адміністрацыйны пратакол для далейшага разгляду адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка. Вадзіцелю пагражае штраф да 30 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
Наезд
Жыхар Шуміліна, які ехаў на асабістым аўтамабілі ВАЗ-2103, на перакрыжаванні вуліц Суворава-Талмачова  наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Машына і веласіпед пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Вадзіцель з месца ДТЗ уцёк. На яго складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў: за ДТЗ, за ўцёк, за тое, што не меў тэхагляду на аўто і правоў кіравання і што ўжываў спіртныя напіткі пасля ДТЗ. Вадзіцель выкліканы на адміністрацыйную камісію РАУС.
Зноў парушыў
Жыхар Сіроціна, які ехаў на легкавушцы без дагавору абавязковага страхавання,  быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі  яшчэ ў лістападзе. Але вадзіцель не з’явіўся ў ДАІ для разгляду адміністрацыйнай справы, машыну так і не застрахаваў. А нядаўна зноў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Цяпер у Шуміліне, але зноў без страхоўкі. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 14 базавых велічынь. А калі б вадзіцель з’явіўся ў ДАІ пасля першага парушэння, то абышоўся б штрафам у пяць базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *