СЛУЖБА 101 ИНФОРМИРУЕТ. Два дня подряд, 16 и 17 июня, шумилинские спасатели выезжали на тушение пожаров

Безопасность Здоровье Новости Общество Происшествия


Два дні запар, 16 і 17 чэрвеня, шумілінскія ратавальнікі выязджалі на тушэнне пажараў: у Обалі гарэў дачны дом, у Дабеі – сена.

Згарэў дах дачнага дома ў Обалі…
Паведамленне пра пажар дома ў Обалі паступіла ў раённую службу ратавання 16 чэрвеня ў 20.15, расказалі шумілінскія ратавальнікі. Загаранне выявіў сусед.
Гаспадыня дома, абальчанка 1972 г. н., на момант пажару знаходзілася па месцы свайго пастаяннага пражывання, дом выкарыстоўваўся пад дачу. Агнём знішчаны дах. Людзі не  пацярпелі.
Паводле папярэдняй версіі ратавальнікаў, пажар здарыўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электрычную праводку. Ідучы з дому, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаны.
Паведамленне пра пажар рулона сена ў вёсцы Дабея паступіла ў аператыўную часць РАНС17 чэрвеня ў 18.39. Пацярпелых няма. Гаспадыняй рулона сена з’яўляецца грамадзянка 1981 г. н. Разглядаюцца версіі неасцярожнага абыходжання з агнём і падпал. Вінаватая асоба высвятляецца.
МНС заклікае быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі з агнём, выконваць правілы пажарнай бяспекі! Калі ўсё ж пажар адбыўся, не змагайцеся з полымем самастойна, не выклікаўшы ратавальнікаў.
Тэлефоны службы ратавання – 101, 112.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *