Бывшая жительница Молдовы стала гражданкой Республики Беларусь

Общество

«У Ляжнях знайшла жыллё і работу»

 Ва ўрачыстай абстаноўцы ў раённым аддзеле ўнутраных спраў прыняла грамадзянства Рэспублікі Беларусь Алена Клімовіч, якая прыехала з Малдовы.

Алена Клімовіч прынесла клятву вернасці Рэспублікі Беларусь. Новую грамадзянку краіны павіншавалі в. а. намесніка начальніка РАУС Павел Трафімаў і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Дар’я Кудлаёва.

«У Шумілінскім раёне я знайшла жыллё і работу, дзяржаўную падтрымку, – расказала Алена Клімовіч. – Працую на ферме ААТ «Ляжні» аператарам машыннага даення, у вёсцы мне выдзелілі дом сядзібнага тыпу. Дапамагалі і мясцовыя людзі, прынялі мяне з адкрытым сэрцам. Я палюбіла Шумілінскі край і Беларусь. Буду старацца працаваць дзеля дабрабыту роднай краіны».

Колькі чалавек атрымалі грамадзянства?

Як паведаміла Дар’я Кудлаёва, трое замежных грамадзян (адзін – з Украіны, два – з Малдовы), якія пражываюць у нашым раёне, атрымалі сёлета пашпарты Рэспублікі Беларусь. Гэта новая старонка ў іх лёсе, пачатак новага жыцця ў вялікай беларускай сям’і. Ёсць і яшчэ кандыдаты, якія афармляюць неабходныя дакументы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *