5 мая – Дзень друку

Новости Общество

5 мая – Дзень друку

Паважаныя работнікі і ветэраны сродкаў масавай інфармацыі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!
Гэтае свята аб’ядноўвае людзей розных прафесій: журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, пісьменнікаў, распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў – тых, чыя праца заўжды неабходная і запатрабаваная.
Да сродкаў масавай інфармацыі заўсёды асаблівыя адносіны: ім давяраюць, да іх прыслухоўваюцца, ад іх чакаюць аператыўнай і поўнай інфармацыі.
Выказваем словы шчырай удзячнасці за працу і творчасць работнікам і ветэранам галіны, працоўнаму калектыву рэдакцыі газеты “Герой працы”. Няхай вам спадарожнічае ўдача, а аб’ектыўны падыход прысутнічае ў рашэнні складаных задач.
Жадаем здароўя, дабрабыту, яркіх творчых работ, рэалізацыі ўсіх планаў і праектаў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №34 ад 05.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *