Віншаванне благачыннага цэркваў Шумілінскага раёна з Нараджэннем Хрыстовым

Актуалии Духоўнае

Хрыстос нарадзіўся  – праславім Яго!
Дарагія браты і сестры, усе жыхары Шумілінскага раёна!
Віншую Вас з вялікім святам Нараджэння Хрыстова!

Ражаство – адно з галоўных хрысціянскіх святаў, сапраўды вялікі дзень, які падарыў свету Ісуса Хрыста.
У гэтае светлае свята прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні міру, радасці і дабра. Няхай любоў, якую нясе гэтае радаснае свята, прынясе ў вашы сем’і спакой і згоду. Малітоўна жадаю Вам, каб Свет Божы напоўніў сэрцы Вашы, ды няхай пашле Вам Гасподзь здароўе цялеснае і моц духоўную!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Расклад святочных службаў:
Храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна)
6 студзеня, 18.00 – навячэр’е Ражаства Хрыстова (вялікае вячэр’е і ютрань (утреня – рус.)
7 студзеня, 9.00 – Божая літургія;
Храм Сергія Раданежскага (в. Лескавічы)
7 студзеня, 10.30 – святочная служба;
Храм Успення Багародзіцы (в. Лоўша)
7 студзеня, 8.00 – святочная служба;
Храм Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль)
6 студзеня, 17.00 – вячэрняе богаслужэнне
7 студзеня, 9.00 – Божая літургія.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *