Задержан хулиган, ломавший ограду в Шумилино

Происшествия

Хулігана затрымалі
Ля магазіна “Вецярок” у Шуміліне супрацоўнікі РАУС назіралі такую карціну: мужчына выбіў нагой адзін пралёт агароджы, затым замахнуўся на другі… Убачыўшы міліцыянераў, кінуўся наўцёкі. Але нецвярозага ногі не вельмі слухаліся. Дарожна-патрульныя інспектары ДАІ РАУС Сяргей Кралько і Максім Русецкі затрымалі хулігана і даставілі ў дзяжурную часць РАУС.
Як высветлілася, мужчына (ён даўно размяняў пяты дзясятак) сам родам з Глыбокага, а ў Шуміліна ўвогуле не планаваў ехаць, проста п’яны выпадкова сеў на аўтобус Глыбокае-Віцебск.
Па падліках спецыялістаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, урон, нанесены прадпрыемству за пашкоджаны пралёт агароджы, складае 126 тысяч рублёў. “Згодна з арт. 10.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь “Наўмыснае пашкоджанне або знішчэнне маёмасці” мужчыну пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь, – патлумачыў намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла. – Акрамя гэтага, на жыхара Глыбокага складзены яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол за знаходжанне нецвярозым у грамадскім месцы. А за гэта пагражае штраф да 8 базавых велічынь. Адміністрацыйныя пратаколы для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *