Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Бутэлькай па галаве
Ноччу ў раённую бальніцу з ранай правага вейка паступіў жыхар Шу-міліна. Як высветлілася, пацярпелы ўвечары ля кафэ “Караван” пасварыўся са сваім знаёмым. А той, не доўга думаючы, схапіў шкляную бутэльку і ўдарыў мужчыну па галаве. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Супраціўленне
Жыхара Мікіціхі супрацоўнікі РАУС затрымалі за тое, што той ў стане алкагольнага ап’янення знаходзіўся ў грамадскім месцы. Мужчына  накінуўся на міліцыянера і спрабаваў уцячы са службовай машыны РАУС. За супраціўленне супрацоўнікам міліцыі супраць жыхара Мікіціхі ўзбуджана крымінальная справа.
Пагроза забойствам
Жыхар Дабеі пагражаў свайму земляку забойствам. І не толькі словамі: узяў нож і парэзаў куртку. Аднак пацярпелы адмовіўся пісаць заяву. Відаць, пабаяўся агрэсіўнага земляка. Пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
Ва ўзмоцненым рэжыме

У сувязі з тым, што ў вобласці пачасціліся наезды на пешаходаў, з 4 студзеня да асобага распараджэння ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама дзяржаўтаінспекцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Гэта значыць, будуць праведзены рэйды, дадатковыя адпрацоўкі дарог рэспубліканскага і мясцовага значэнняў, паведаміў начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч.
Дарэчы, з 1 па 7 студзеня ў вобласці адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў, тры чалавекі загінулі, чатыры – паранены. Чатыры ДТЗ звязаны з наездамі на пешаходаў і веласіпедыстаў. У нашым раёне за першы тыдзень сту-дзеня ДТЗ з загінуўшымі і параненымі не зарэгістраваны.
Сутыкненне
Студэнтка з Віцебска, якая на аўтамабілі “КІА-Спартэйдж” ехала па аўтадарозе Р-20, не справілася з кіраваннем (было слізка), выехала на сустрэчную паласу руху і сутыкнулася з аўтамабілем “Вольва”, якой кіраваў жыхар Ушацкага раёна. Машыны пашкоджаны, людзі не пацярпелі.
Наезд
Жыхар Шуміліна, які ехаў на легкавушцы па вуліцы Сіпко, наехаў на пешахода. Пешаход атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні. Вадзіцель з месца ДТЗ уцёк. Але неўзабаве міліцыянеры ўстанавілі яго асобу. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на два гады.
Таксіст
У пачатку студзеня ў Шуміліне супрацоўнікі ДАІ затрымалі вадзіцеля таксі ў нецвярозым стане. Алкатэстар паказаў 1,14 праміле. Мужчыну пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф ад 100 базавых велічынь.
Хуткасць
Жыхар в. Гаравыя двойчы на працягу года перавысіў устаноўленую хуткасць на 34 кіламетры ў гадзіну. За гэта ён будзе пазбаўлены вадзіцельскіх правоў тэрмінам на адзін год.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *