7 ноября – День октябрьской революции

Новости Общество

Адзначылі свята ўспамінамі
7 лістапада – гістарычная дата Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта наша гісторыя, без якой не можа быць будучыні.
5 лістапада члены працоўных калектываў раёна, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый сабраліся на мітынг, усклалі вянкі да помніка Леніну, на брацкія могілкі, да памятнага знака загінуўшым афганцам. На мітынгу выступілі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў К. Ф. Палоўнікава.
Калісьці нашы дзяды і бацькі святкавалі 7 кастрычніка на дэманстрацыі, горда неслі сцягі і транспаранты. Мы адзначаем Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўспамінамі, святочнымі канцэртамі.
У Доме культуры перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. “Ацэнкі Кастрычніцкай рэвалюцыі розныя, – адзначыла Ірына Мікалаеўна. – Тым не менш, 93-я гадавіна – яркая гістарычная дата, менавіта дзякуючы ёй народ падышоў да новага рубяжу жыцця. Дзякуючы ёй пачалося фарміраванне новага грамадства і дзяржавы”.
Так, менавіта з дапамогай савецкай ўлады нашы бацькі і дзяды атрымалі права на бясплатныя адукацыю, лячэнне, адпачынак. І сёння старэйшае пакаленне з цеплынёй згадвае далёкі Кастрычнік.
Работнікі Дома культуры і самадзейныя артысты прымеркавалі да свята канцэрт. Гучалі песні – рэвалюцыйныя і сучасныя, прысвечаныя любові да Радзімы, міру і каханню.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *