На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Зіма – з’ява часовая
Учора 20 студзеня рабочую нараду ў райвыканкаме правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны. На нараду дня было вынесена нямала надзённых пытанняў.
Многія пытанні набываюць асабліва востры характар, улічваючы што на вуліца мінус 20. Гэта найперш забеспячэнне людзей і прадпрыемстваў цяплом, вадой, электрычнасцю. У цэлым становішча па раёне стабільнае, кантралюемае, але дзе-нідзе пытанні ўзнікаюць. Пра гэта гаварыла і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. У прыватнасці яна паведаміла, што на 20 студзеня няма вады ў вёсцы Лявонава Обальскага сельсавета, у вёсцы Кавалеўшчына Каўлякоўскага сельсавета (замерзлі калонкі), дзве калонкі замерзлі ў Амбросавічах, адна – у Дабеі.
Дырэктар УПЖКГ І. К. Штуро праінфармаваў, што ў Лявонаве вядуцца рамонтныя работы, у Кавалеўшчыне, дзе жывуць тры чалавекі, ажыццяўляецца падвоз вады.
Але зіма – з’ява часовая, і трэба рыхтавацца да вясны. Старшыня райвыканкама запатрабаваў зрабіць інвентарызацыю пасяўной тэхнікі і тэрмінова прыступаць да яе рамонту з тым, каб ужо ў лютым пачаць сеяць шматгадовыя травы і канюшыну. Неадкладнай увагі патрабуе і малочная вытворчасць, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, тут накапілася нямала праблем, навідавоку недапрацоўка кадраў па аднаўленні дойнага статку, па кармленні і ўтрыманні кароў і цёлак. Ён прапанаваў вынесці гэтае пытанне на бліжэйшае пасяджэнне райвыканкама. Нездавальняючай лічыць кіраўнік раёна і работу па вывазу арганікі, што пацвярджае і абласная зводка, дзе Шумілінскі раён займае апошняе месца.
Пытанні стварэння новых прадпрыемстваў, іх работы, будаўніцтва жылля, добраўпарадкавання і іншыя былі ў полі зроку ўдзельнікаў нарады.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *