22 мая – Международный день биологического разнообразия

Актуалии Экология

У “Казьянскім” – “рэжым аховы”
Біялагічная разнастайнасць – гэта ўся шматлікасць жыцця на планеце. На жаль, сёння выміраюць расліны, знікаюць жывёлы… І адбываецца гэта пераважна з-за дзейнасці чалавека. Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці заклікае людзей задумацца над захаваннем біялагічнага багацця прыроды.

Для захавання біялагічнай разнастайнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі заказніка “Казьянскі” ўстаноўлены “рэжым аховы”, які забараняе ці абмяжоўвае віды гаспадарчай дзейнасці. У заказніку забараняецца: правядзенне гідрамеліярацыйных работ, якія звязаны са змяненнем ландшафту, прамысловая лоўля рыбы; выкарыстанне плывучых сродкаў з маторам, веснавое паляванне, выпас жывёлы ў прыбярэжнай паласе вадаёмаў, выпальванне сухой расліннасці, разбіўка турыстычных лагераў у месцах, якія не прызначаны для гэтых мэт.
Парушэнне “рэжыму аховы” цягне за сабой прыцягненне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
С. ІЛЬІНЕЦ, вядучы спецыяліст заказніка “Казьянскі”.
Надрукавана ў №39 ад 22.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *