10 ноября в Витебске прошёл гала-концерт в рамках общественно-культурной акции “Беларусь – гэта мы!»

Актуалии Культура Общество

Беларусь — гэта мы!
У рамках грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” 10 лістапада ў Віцебску адбыўся гала-канцэрт з удзелам вядучых зорак беларускай эстрады.
У гэты вечар у Палацы спорту, дзе праходзіў канцэрт, панавала асаблівая атмасфера, сатканая з добрага беларускага слова, з яркіх песень, з гонару кожнага і ўсіх разам, што мы — беларусы!
Перад пачаткам канцэрта ўдзельнікаў акцыі і гледачоў на беларускай і рускай мове вітаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец. Падкрэсліваючы значнасць правядзення падобных мерапрыемстваў ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, грамадзянскай свядомасці, Аляксандр Мікалаевіч адзначыў: “Разам мы — народ! Разам мы — сіла! Калі мы разам, нас нельга перамагчы!”
Вялікім прызнаннем у любві да роднай Беларусі стаў канцэрт. Мэтры беларускай эстрады і зусім юныя спевакі дарылі гледачам свой талент, расказвалі пра сваю любоў да жыцця, да нашай краіны.
Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлыстоў, “Чысты голас”, “Тяни-Толкай”, “Топлесс”, Якаў Навуменка, Мікалай Скорыкаў, Ларыса Грыбалёва, “Верасы”, “Da Vinchi”,Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева…
Канцэрт, які доўжыўся больш за дзве гадзіны, праляцеў у адно імгненне, пакінуўшы яркае ўражанне і гонар за таленавіты беларускі народ.
Менавіта на гэта і была накіравана грамадска-культурная акцыя “Беларусь — гэта мы!”, якая стартавала ў пачатку гэтага года.
Як адзначыў Павел Латушка, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:  “Асноўная ідэя грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” — аказаць падтрымку развіццю творчасці беларускіх калектываў і выканаўцаў. Усведамленне ідэі самабытнасці беларускай культуры, непаўторнасці народнага мастацтва, багацця гісторыка-культурнай спадчыны, творчасці беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў і мастакоў, іншых дзеячаў мастацтва садзейнічае развіццю пачуцця гонару за Беларусь, павагі да гісторыі краіны, культуры і мовы”.
Аліна ПЯТРОВА.

Надрукавана щ №88 ад 12.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *