«Ульский» хочет самостоятельности

Общество Сельское хозяйство

“УЛЬСКІ” ХОЧА САМАСТОЙНАСЦІ
Жыхары аграгарадка Кардон і іншых бліжэйшых вёсак звярнуліся ў райвыканкам з хадайніцтвам не далучаць КУСГП “Ульскі” да ААТ “Лаўжанскае”.
У калектыўным звароце за подпісам 91 чалавека, у тым ліку трох дэпутатаў Мікалаёўскага сельскага Савета, гаворыцца:
“КУСГП “Ульскі” з’яўляецца цэнтраўтваральным прадпрыемствам, на тэрыторыі якога размешчана мноства аб’ектаў інфраструктуры, якія залежаць ад яго існавання. У выніку далучэння магчыма будуць разглядацца пытанні пра зняцце статуса аграгарадка з населенага пункта Кардон, захаванне сярэдняй школы, аддзялення сувязі.
Магчымае далучэнне пацягне за сабой павелічэнне міграцыі працаздольнага насельніцтва з раёна. Падобныя сітуацыі назіраліся ў вёсках Лявонава, Грудзінава, якія з’яўляліся цэнтрамі калгасаў “Мічурына”, “Расія”. У выніку аб’яднання прадпрыемстваў на тэрыторыі населеных пунктаў былі закрыты дзіцячыя сады, школы, паштовыя аддзяленні, і асноўная частка працаздольнага насельніцтва выехала”.
На думку насельніцтва, далучэнне КУСГП “Ульскі” да ААТ “Лаўжанскае” пацягне за сабой згасанне населеных пунктаў Кардон, Мікалаёва, Лявонава і бліжэйшых вёсак.
Райвыканкам разгледзеў калектыўны зварот, вынес яго на абмеркаванне сходу жыхароў аграгарадка Кардон і бліжэйшых вёсак, па выніках чаго паведаміў наступнае:
“Рашэннем Шумілінскага райвыканкама ад 15 красавіка 2013 г. “Аб далучэнні камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Ульскі” Шумілінскага раёна” была дадзена згода на далучэнне да адкрытага акцыянернага таварыства “Лаўжанскае”. Дадзенае рашэнне было прынята ў сувязі са стратнай гаспадарчай дзейнасцю КУСГП “Ульскі”, вялікай крэдыторскай запазычанасцю прадпрыемства перад ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, ААТ “Малако” і іншымі асноўнымі пакупнікамі прадукцыі.
Пры калектыўным разглядзе звароту на сходзе жыхароў аграгарадка Кардон і прылягаючых да яго населеных пунктаў з удзелам дырэктара КУСГП “Ульскі” Лабейка В. У., старшыні Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юхнаўца В. В., старшыні прафкама КУСГП “Ульскі” Шэдзько Л. А., галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шумілінскага райвыканкама Шавяка А. А. прынята да ведама інфармацыя аб выніках гаспадарча-фінансавай     дзейнасці сельскагаспадарчага прадпрыемства “Ульскі”: за 11 месяцаў страты ад рэалізацыі прадукцыі склалі 381 млн. рублёў, рэнтабельнасць продажаў склала “мінус” 2,8%. Па ААТ “Лаўжанскае” за аналагічны перыяд атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі 1256 млн. рублёў, рэнтабельнасць 3,4%. Зараз КУСГП “Ульскі” мае ў дастатковай колькасці кармы і сельскагаспадарчую тэхніку для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці. Перад прадпрыемствам пастаўлена задача забеспячэння бясстратнай работы.
Пры выкананні пастаўленых перад прадпрыемствам задач рэарганізацыя КУСГП “Ульскі” шляхам далучэння да ААТ “Лаўжанскае” ажыццяўляцца не будзе. Зараз пытанне рэарганізацыі КУСГП “Ульскі” райвыканкамам не разглядаецца”.
Матэрыял падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



1 комментарий по теме “«Ульский» хочет самостоятельности

  1. “Ульскі”: за 11 месяцаў страты ад рэалізацыі прадукцыі склалі 381 млн. рублёў, рэнтабельнасць продажаў склала “мінус” 2,8%….

    Будь ты хоть банкир,министр или президент проснувшись рано утром(или не очень рано) каждому надо сначала…пожрать!А пожрать-это к крестьянину и т.к.крестьянин есть пуп земли,то получать за произведённую им продукцию должен достойно.И от этой достойной оплаты труда должны получать процент( <100)все остальные-и министр,и торговка,и банкир,и президент.И тогда не будет: " за 11 месяцаў страты ад рэалізацыі прадукцыі склалі 381 млн. рублёў, рэнтабельнасць продажаў склала “мінус” 2,8%"

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *