Помоги птицам зимой

Общество Экология

З клопатам пра птушак. Як правільна карміць?
Мужным птушкам, якія перажываюць зімы ў нашых краях, чалавек можа істотна дапамагчы. Бо птушкі ляцяць у цёплыя краіны не за цяплом, а за кормам. Менавіта недахоп корму, а дакладней, скарачэнне працягласці светлавога дня, які і вядзе да недахопу, дае сігнал, што час адпраўляцца на пошукі лепшых мяс-цін.
У сувязі з гэтым вельмі важна адрозніваць птушак, якія застаюцца зімаваць у любым выпадку (сініцы, вераб’і, дубаносы, зелянушкі і г. д.), і тых, якія ад-праўляюцца ў шлях, калі разумеюць, што пракарміцца тут ужо не здольныя (у асноўным гэта тычыцца вадаплаўных).
Дык вось, падкормка апошніх наносіць у асноўным шкоду. І калі яны застаюцца, рашыўшы, што корму ім хопіць на зіму (людзі “паклапаціліся”), зусім не салодка прыходзіцца ім у моцныя маразы і снегапады.  Так што карміць вадаплаўных трэба толькі ў экстрэмальныя ўмовы надвор’я.
Што тычыцца сінічак і іншых аселых птушак, дык яны вам за падкормку будуць толькі ўдзячныя. Менавіта за падкормку (даваць ім варта толькі частку сутачнага рацыёну). Лянівыя птушкі ў прыродзе не выжываюць, ды і аднастайнасць корму на карысць здароўю не ідзе. Самастойна здабываць ежу, пакуль ёсць дармавыя семкі, птушкі не будуць. А пракарміць іх не так проста, як здаецца: па даных некаторых даследаванняў адна сінічка можа з’есці за дзень да 75 (!) семак.
Таму трэба напаўняць кармушку з раніцы і, пачаўшы кармёжку, працягваць яе да канца зімы, як кажуць, без выхадных і святаў.
Чым карміць?
Універсальны корм – семкі сланечнікавыя. Іх з задавальненнем ядуць практычна ўсе зімуючыя птушкі. Прычым, семкі сланечніка з белымі палоскамі падыходзяць у меншай ступені, бо ў іх больш тоўстая абалонка, і многія дробныя птушкі проста не могуць дабрацца да зерня.
Другім недарагім і ўніверсальным кормам з’яўляюцца нарэзаныя свежыя яблыкі. Сінічкі будуць таксама ўдзячныя за падвешаны кавалачак несалёнага сала. Сойкі і дубаносы вельмі любяць арэхі (абавязкова не смажаныя).
А вось шчыглы, снегіры і іншыя “дзікія” птушкі больш патрабавальныя і аддаюць перавагу прыродным кармам. Шчыглы любяць насенне дзядоўніка (шышкі, якімі, напэўна, кожны з нас кідаўся ў дзяцінстве), снегіры, амялушкі (свиристели – рус.) – ягады рабіны, яблыкі і разынкі.
Ні ў якім разе нельга даваць птушкам смажанае (тлушчы, што ўтвараюцца пры смажанні, вельмі шкодныя для печані птушкі) і салёнае (сур’ёзныя іспыты для нырак). Таксама непажадана падкормліваць чорным хлебам: актыўнае бражэнне ў кішэчніку не лепшым чынам адбіваецца на самаадчуванні птушак. Ну, і нарэшце, не варта даваць птушкам сапсаваныя, заплеснелыя прадукты.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *