В Шумилино чествовали милиционеров

Общество

Галоўная задача – служыць людзям

У мінулую суботу, 3 сакавіка, у актавай зале Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі.

На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, старшыня раённнага Савета дэпутатаў Ірына Новікава. Кіраўнік раёна павіншаваў супрацоўнікаў РАУС з прафесійным святам і адзначыў, што дзякуючы бездакорнай рабоце шумілінскіх міліцыянераў у раёне спакойная абстаноўка. Прычым, у гэтым немалая роля прафілактычнай работы, якой апошнім часам удзяляецца асабліва вялікая ўвага. Аляксандр Іванавіч пажадаў супрацоўнікам РАУС бездакорнай і спакойнай службы, больш зорак на пагонах і дабрабыту ў сем’ях.
Стаяць на варце закону і правапарадку, абараняць слабага, адстойваць справядлівасць – першачарговыя задачы супрацоў-нікаў РАУС,  адзначыў у сваім дакладзе в. а. першага намесніка начальніка РАУС А. І. Іспянькоў.  Аляксей Іванавіч выказаў словы шчырай падзякі работнікам РАУС, ветэранам райаддзела пажадаў  і надалей прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
Падчас свята былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі РАУС. Ганаровую грамату ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама атрымаў старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Руслан Бруеў, грамату ўпраўлення – начальнік штаба Віктар Попелаў. Юбілейнымі медалямі “100 год міліцыі” ўзнагароджаны намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі, начальнік аддзялення ДАІ Мікалай Гаралевіч і міліцыянер-канваір канвойнага падраздзялення  ізалятара часовага ўтрымання Юрый Гут-нікаў.
Многія супрацоўнікі РАУС падчас свята атрымалі нагрудныя знакі “Віцебская міліцыя” і падзякі за добрую службу. А ўчастковаму інспектару міліцыі Дзмітрыю Шэдзько было прысвоена званне старшага лейтэнанта.
На свяце прысутнічалі бацькі маладых супрацоўнікаў РАУС. За бездакорную службу старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Антона Спі-рыдонава  яго бацькам – Пятру Уладзіміравічу і Надзеі Міхайлаўне – уручылі падзячны ліст начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама. Такую ж узнагароду атрымала  і маці міліцыянера-вадзіцеля аператыўна-дзяжурнай службы Сяргея Рэпнікава  – Валянціна Мікалаеўна.
Павіншаваць супрацоўнікаў РАУС з прафесійным святам прыйшлі прадстаўнікі пракуратуры, раённага аддзела Следчага камітэта,  аддзялення Дэпартамента аховы, аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых арганізацый. Напрыканцы ўрачыстай часткі мерапрыемства ўсіх прысутных чакаў канцэрт, які падрыхтавалі работнікі і выхаванцы школы мастацтваў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №19 ад 07.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *