15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуалии Официально

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты! Дарагія землякі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-годдзем з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана!

Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць усім, хто добрасумленна выконваў свой грама-дзянскі і воінскі абавязак, да канца заставаўся верным прысязе.
Самаадданасць, з якой беларускія салдаты прымалі ўдзел у рэгуляванні ўзброенага канфлікту, даказалі, што яны вартыя гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы раздзяляем боль страты з тымі, хто не дачакаўся з афганскай вайны сваіх родных і блізкіх, сваіх мужоў і дзяцей.
Выказваем усім сваю шчырую падтрымку і павагу за сілу, мужнасць і сумленнасць.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, заўсёды толькі мірнага неба над роднай беларускай зямлёй!
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №12 ад 14.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *